Фільм «Белсату» атрымаў прэмію фестывалю «Watch Docs Belarus»

Абноўлена

Фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека «Watch Docs Belarus – 2019»

13 снежня ў Менску завяршыўся фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека «Watch Docs Belarus – 2019», які пачаўся больш за тыдзень таму.

Упершыню на пятым юбілейным фестывалі «WATCH DOCS Belarus-2019» была прадстаўлена праграма фільмаў беларускіх рэжысёраў-дакументалістаў: пяць стужак на тэму свабодаў і правоў. Па выніках галасавання тры фільма атрымалі прэміі сімпатыяў гледачоў: першае месца – 2250 рублёў, другое і трэцяе – па 1250 рублёў.

Фільм Андрэя Куцілы, зняты пры ўдзеле «Белсату», атрымаў узнагароду ў Мексіцы

Прэмія мусіць заахвоціць і падтрымаць беларусаў здымаць і далей фільмы на беларускім матэрыяле, звяртаць увагу грамадства на надзённыя праблемы і іх рашэнні, а таксама падзякаваць тым, хто ўжо робіць гэтую няпростую працу.

Першае месца, па выніках глядацкага галасавання, заваяваў фільм Галіны Адамовіч «Добрых дзяўчынак не б’юць», які распавядае пра праблему хатняга гвалту.

Другое месца – у фільма Андрэя Куцілы «Стрыптыз і вайна», які быў зняты пры ўдзеле «Белсату».

«За элегію пра чалавечую восень»: Андрэй Куціла атрымаў дзве ўзнагароды на «Лістападзе»

«Бронза» дасталася «Маёй Германіі» Аляксандра Свішчанкова.

У каментары «Белсату» дырэктарка фестывалю Таццяна Гацура-Яворская адзначыла, што з кожным годам цікавасць да падзеі расце. І сёлета нават быў аншлаг.

Лепшыя ж фільмы абіралі гледачы, якія перад гэтым ахвяравалі свае сродкі на прэміі рэжысёрам.

«Не нейкае журы, а самі гледачы маглі выбраць стужкі, якія ім спадабаліся», – адзначыла Таццяна Гацура-Яворская.

Фестываль «WATCH DOCS Belarus» ладзіцца з 2015 года.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары