Зноў Оперны? Пачалася падрыхтоўка да Дня Волі-2020


Багата людзей на Свяце ля Опернага тэатру ў 2018 годзе. Фота belsat.eu

«Рух «За Свабоду», Аб’яднаная грамадзянская партыя, Беларускай сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) і Беларуская хрысціянская дэмакратыя абвесцілі аб пачатку арганізацыйнай працы для святкавання Дня Волі ў 2020 годзе.

Hавiны
Святочны канцэрт да Дня Волі ў Кіеўскім скверы Менску. Выніковы рэпартаж
2019.03.23 17:19

Першая папярэдняя сустрэча адбылася 5 верасня, паведаміў у каментары belsat.eu старшыня БСДП(Г) Ігар Барысаў.

«Паколькі мінулая праца ў нас была станоўчая, вырашылі працягваць у такім жа фармаце. Але мы таксама адкрытыя і да іншых партыяў, арганізацыяў і тых, хто хоча далучыцца», – адзначыў палітык.

Паводле плану, святкаванне пачнецца 22 сакавіка з канцэрту-мітынгу ў Менску. 23 сакавіка плануецца ўскласці кветкі ля памятнага знака прэм’ер-міністру БНР, аўтару ІІІ Устаўной Граматы аб незалежнасці Беларусі Антону Луцкевічу ў скверы імя Янкі Купалы. 24 сакавіка арганізатары заклікаюць да лакальных імпрэзаў на сядзібах арганізацыяў і ў кавярнях Менску, а кульмінацыяй святкавання мусіць стаць квэст 25 сакавіка «Дзе мой аўтазак?».

У якасці месца для будучага канцэрту папярэдне разглядаецца пляцоўка каля Опернага тэатру.

«Гэта бліжэй да цэнтру гораду. Месца ў свядомасці людзей замацаванае. Там ужо адбывалася мерапрыемства. Зараз там няма ніякіх рамонтных працаў. І таму гэтая пляцоўка цалкам можа пасаваць для святкавання Дня волі», – заявіў Ігар Барысаў.

Менавіта ля Опернага тэатру ў 2018 годзе прайшло першае за доўгія гады маштабнае святкаванне Дня Волі. Сёлета былі дазволеныя два канцэрта, але абодва ў іншых месцах – 23 сакавіка ў Каложскім парку Горадні, а 24 сакавіка ў Кіеўскім скверы Менску. Арганізатарамі апошняга святкавання і былі ўдзельнікі дзейнага аргкамітэту.

Аб’ектыў
Свята Дня Волі ў Горадні наведалі пяць тысячаў чалавек
2019.03.23 21:15

МГ belsat.eu

Стужка навінаў