Зноў менш за 500 долараў. Сярэдні заробак беларусаў упаў нават у рублях

Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі апублікаваў звесткі пра сярэдні намінальны налічаны заробак у жніўні 2020 года.

Паводле Белстату, сярэдні намінальны налічаная заработная плата ў жніўні склаў Br 1 276,4, што менш у параўнанні з ліпенем на 11,1 рубля, або на 0,9 %.

У доларавым эквіваленце сярэдні заробак беларусаў знізіўся да $ 490.

Рубель, пасля ўмацавання за апошнія тыдні, саслабеў у дачыненні да амерыканскай валюты

Найбольшы сярэднямесячны заробак налічаны ў Менску – Br 1 766,2, найменшы – у Магілёўскай вобласці – Br 1 052,9. На Берасцейшчыне сярэдні заробак склаў Br 1 097,3, Віцебшчыне – Br 1 083,9, Гомельшчыне – Br 1 138,1, Гарадзеншчыне – Br 1 101,8, Меншчыне – Br 1 300,3.

Самі вялікі заробак атрымліваюць IT-спецыялісты: у жніўні 2020 года ён склаў Br 5 334, самы маленькі – цырульнікі – Br 672,9.

МГ belsat.eu

Hавiны