За апошнія суткі памерла 7 чалавек.
За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1.701 пацыент з COVID-19. Гэта новы сутачны антырэкорд. Усяго з пачатку эпідэміі – 141 609 чалавек з станоўчым тэстам на COVID-19, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
За суткі выпісаныя 1729 пацыентаў. Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі ачунялі 118 924 пацыента, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
Зараз у актыўнай фазе COVID-19 – 21 504 чалавекі.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памёр 1181 пацыент з выяўленай каронавірусной інфекцыяй. За апошнія суткі – 7.
ІК, belsat.eu
Напішы журналісту ліст
Тры беларускія журналісткі ўтрымліваюцца цяпер за кратамі і маюць абвінавачванні паводле крымінальных артыкулаў: Кацярына Андрэева («Белсат»), Дарʼя Чульцова («Белсат»), Кацярына Барысевіч (TUT.BY).
Адным з моцных спосабаў падтрымаць дзеўчын можа стаць ваш ліст да іх.
Куды пісаць:
Кацярына Андрэева (Бахвалава): 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.
Дарʼя Чульцова: 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.
Кацярына Барысевіч: СІЗА № 1, 220030 г. Менск, вул. Валадарскага, д. 2.
Не забудзьцеся ўкласці ў ліст пусты канверт, каб дзеўчыны маглі вам адказаць. Дзякуем за вашую неабыякавасць!