Зніклы кіраўнік Інтэрполу падаў у адстаўку. Яго трымаюць пад вартай у Кітаі


Кітайскія ўлады пацвердзілі, што зніклы нядаўна кіраўнік Інтэрполу Мэн Хунвэй затрыманы супрацоўнікамі кітайскага ведамства па барацьбе з карупцыяй.

Пекін заявіў, што ў адносінах да яго праводзіцца расследаванне. Мэн Хунвэя падазраюць у карупцыю, але пра канкрэтныя абвінавачванні не паведамляецца.

Інтэрпол паведаміў, што ў нядзелю атрымаў заяву ад Мэн Хунвэя пра неадкладную адстаўку з пасады кіраўніка арганізацыі.

Акрамя таго Мэн Хунвэй з’яўляецца намеснікам міністра грамадскай бяспекі Кітаю.

Ягоная жонка звярнулася ў паліцыю Ліёну (у французскім горадзе знаходзіцца штаб-кватэра Інтэрполу) пасля таго, як ён знік пасля ад’езду ў Кітай 25 верасня.

Згодна са статутам Інтэрполу, пасаду кіраўніка часова зойме віцэ-прэзідэнт Кім Чон Ян з Паўднёвай Карэі, паведаміла ведамствам на сваім сайце. Новага кіраўніка арганізацыі абяруць на 87-й генеральнай асамблеі Інтэрполу, якая адбудзецца 18-21 лістапада ў Дубаі.

Мэн Хунвэй узначальваў Інтэрпол з 2016 года.

НМ, belsat.eu, паводле BBC, фотаздымак Mikhail Metzel/TASS/ Forum

Стужка навінаў