Зніклую ў Жлобіне дзяўчынку знайшлі ў Расеі


Сёння ў цесным узаемадзеянні з праваахоўнымі органамі Расеі ўстаноўлена месцазнаходжанне 7-гадовай Лізаветы Кірэйчук, якая напярэдадні знікла без вестак у Жлобіне, паведамляе БелТА.

У цяперашні час дзяўчынка знаходзіцца ў Старыцкім аддзеле паліцыі ўпраўлення МУС па Цвярской вобласці. Паведамляецца, што яе перададуць законнаму прадстаўніку для вяртання дадому.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку высвятляюць усе акалічнасці здарэння.

Лізавета Кірэйчук знікла ўвечары 12 чэрвеня – яна сышла з дому ў невядомым кірунку разам з дарослай жанчынай, прыкладна 40-45 гадоў. Паводле следства, яе імя – Іна Ражкова. Кім яна прыходзіцца Лізавеце – невядома.

КА belsat.eu

Стужка навінаў