Зніклага хлопчыка ў Камянецкім раёне яшчэ не знайшлі: распачатая крымінальная справа


Следчы камітэт распачаў крымінальную справу ў сувязі са знікненнем дзіцяці ў Камянецкім раёне. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК у Берасцейскай вобласці Дзмітрый Іванюк.

Паводле яго, пошукі зніклага працягваюцца. У іх удзельнічаюць супрацоўнікі міліцыі, МНС, следчыя і добраахвотнікі, паведамляе БелТА.

«У поўным аб’ёме выкарыстоўваюцца магчымасці крыміналістычнай тэхнікі: квадракоптар, цеплавізары і іншае абсталяванне», – адзначыў Дзмітрый Іванюк.

Hавiны
Дзіця ў Камянецкім раёне так і не знайшлі: у вёсцы праверылі кожны сантыметр, зону пошуку пашыраюць
2019.04.11 22:20

Нагадаем, маленькага Івана Валошына (у траўні яму споўніцца два гады) шукаюць з вечара 10 красавіка. Зніклы Ваня – малодшы з дзяцей у шматдзетнай сям’і. Бацькі не мясцовыя, прыехалі ў вёску Любашкі прыкладна 8 гадоў таму, гэта прадстаўнікі этнічнай меншасці.

У дзень знікнення хлопчык быў апрануты ў сіні спартовы швэдрык з чырвонымі паскамі на рукавах. Усіх, хто бачыў дзіця, просяць адгукнуцца ў міліцыю па нумары 102.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў