Затрыманы журналіст «Белсату» Ігар Ільяш, муж Кацярыны Андрэевай


Журналіст «Белсату» Ігар Ільяш.
Фота: ДД / belsat.eu

24 лістапада перастаў выходзіць на сувязь журналіст Ігар Ільяш, муж затрыманай па крымінальнай справе журналісткі Кацярыны Андрэевай. У кватэры Ігара брат знайшоў пратакол вымання кампутара, тэлефона і іншых рэчаў. У 23:55 брат журналіста паведаміў рэдакцыі, што Ігар Ільяш утрымліваецца ў ІЧУ на Акрэсціна.

Ад 19-ай гадзіны тэлефоны журналіста недасяжныя. Таксама ён не прыйшоў на сустрэчу з калегамі. У кватэры Ігара Ільяша брат знайшоў пратакол вымання кампутара, тэлефона і гд. На копіі пратаколу не бачна ні імёнаў, ні з якой прычыны забралі асабістыя рэчы журналіста.

15 лістапада па месцы рэгістрацыі Ільяша сілавікі таксама правялі ператрус.

Hавiны
Затрыманых журналістак «Белсату» і TUT.BY прызналі палітвязнямі
2020.11.24 19:02
  • Жонку Ігара Ільяша, Кацярыну Андрэеву, затрымалі 15 лістапада за стрым на плошчы Пераменаў. Ёй выставілі абвінавачанне ў арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК).
  • 24 лістапада Кацярыну Андрэеву праваабаронцы прызналі палітзняволенай.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў