Знік актывіст Дзмітрый Марголін


Дзмітрый Марголін, 32 гады, прадпрымальнік, бацька дваіх дзетак, жыхар Менску, актывіст штаба Віктара Бабарыкі. Яго затрымалі на вуліцы Мельнікайтэ, і сям’я не ведае пра яго лёс ужо некалькі дзён. Апошні раз ён быў онлайн 9 жніўня а 13.49. Пра знікненне Дзмітрыя нашаму каналу паведаміў у відэазвароце яго брат Мікіта Марголін.

«Я больш не раб! І дзеці мае не дзеці баязліўца і раба!» – так у пасце ў сацыяльных сетках Дзмітрый Марголін патлумачыў, чаму ён вырашыў рызыкнуць бяспекай і дабрабытам дзеля пераменаў у краіне.

Дзмітрый Марголін. Фота з сацыяльных сетак

Калі маеце нейкую інфармацыю пра лёс Дзмітрыя, напішыце нам праз любыя сацыяльныя сеткі.

Hавiны
Валанцёра штаба Бабарыкі Халатрана вызвалілі, але пасля зноў затрымалі
2020.08.14 19:28

belsat.eu

Стужка навінаў