Знак будзе пад вартай прынамсі да 9 сакавіка


Онлайн-трансляцыя аб рэферэндуме. Скрын

Максіму Знаку працягнулі тэрмін утрымання ў СІЗА да 9 сакавіка. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Віктара Бабарыкі.

«Абарона працягвае змагацца і абскардзіць надуманыя абвінавачванні і адвольнае заключэнне пад варту. Прыйсці на разгляд скаргі на падаўжэнне тэрміну зняволення пад варту можа любы чалавек. Падтрымка – гэта тое, што мы можам даць Максіму і яго родным», – гаворыцца ў паведамленні.

Разгляд скаргі адбудзецца 25 студзеня ў 12.00 у судзе Партызанскага раёну Менску, каб. 4170.

Юрыст штабу Віктара Бабарыкі і чалец Прэзідыума Каардынацыйнай рады Максім Знак быў затрыманы 9 верасня. 18 верасня яму выставілі абвінавачванне паводле ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса («Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі»). У знак нязгоды з абвінавачваннямі адвакат абвясціў галадоўку.

21 снежня стала вядома, што Следчы камітэт распачаў крымінальную справу аб змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам (частка 1 артыкула 357 КК) супраць чальцоў Каардынацыйнай рады. Таксама Максім Знак стаў фігурантам крымінальнай справы аб стварэнні экстрэмісцкага фармавання (артыкул 361-1 КК), распачатай супраць Каардынацыйнай рады.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў