Знайшоўся 17-гадовы падлетак, які пацярпеў ад сілавікоў і сышоў са шпіталю чатыры месяцы таму


Цімур Міцкевіч, які пацярпеў ад дзеянняў сілавікоў у Беларусі, жывы і ў бяспецы. У верасні мінулага года ён сышоў са шпіталю ў невядомым кірунку, пасля чаго звестак пра яго не было.

Упершыню за ўвесь гэты час стала вядома, што з ім: на сваёй старонцы ў Instagram ён выклаў фота з самалёта з подпісам «Живой. Жыве Беларусь!».

Справа менскага падлетка стала вельмі рэзананснай у Беларусі. Вечарам 12 жніўня 16-гадовы Цімур пайшоў да свайго сябра, аднак начаваць дадому не вярнуўся. Устрывожаныя бацькі не маглі з ім скантактавацца, а сябра падлетка паведаміў, што Цімура ў яго не было.

Як высветлілася пазней, 16-гадовага падлетка затрымалі людзі ў цывільным і адвезлі ў Партызанскае РУУС Менску. Паводле Цімура, яго збівалі і катавалі падчас затрымання і ў міліцэйскім пастарунку. Уначы з 12 на 13 жніўня падлетак трапіў у рэанімацыю 3-га гарадскога дзіцячага клінічнага шпіталю. Стан хлопца быў настолькі цяжкі, што медыкі пастанавілі ўвесці яго ў штучную кому.

Hавiны
Сілавікі збілі 16-гадовага падлетка да комы: білі галавой аб бетон, усоўвалі дручок у рот
2020.08.15 00:57

Трэцяга верасня хлопца выклікалі ў Следчы камітэт на допыт у крымінальнай справе аб удзеле ў масавых беспарадках. Падлетку вінавацілі таксама ва ўдзеле ў збройным нападзе на кіроўцу грузавога аўтамабіля МАЗ, які прыехаў эвакуяваць няспраўны тралейбус ля метро «Пушкінская» ў Менску 10 жніўня.

На допыце Цімуру стала кепска. Яго зноў даставілі ў рэанімацыю. 8 верасня падлетка перавялі з рэанімацыі ў аддзяленне кардыялогіі. Адтуль ён сышоў у невядомым кірунку. Нават блізкія не маглі сказаць, дзе ён.

Дагэтуль не было вядома. што з ім, дзе і ў якім ён стане.

Пасля ўсіх гэтых падзеяў 24 верасня памерла 44-гадовая маці Цімура Таццяна. У яе была цяжкая форма гепатыту, але ейнае здароўе падарвала гісторыя гвалту, якую перажыў яе сын, распавядалі знаёмыя жанчыны. Пасля гэтага самапачуванне жанчыны моцна пагоршылася. Яна прымала абязбольвальныя сродкі, але і тыя мала дапамагалі.

Hавiны
Памерла маці падлетка, якога сілавікі збілі да комы. Яна сама гадавалася ў інтэрнаце і марыла пра вялікую сямʼю
2020.09.25 11:32

АД, belsat.eu

 

 

Стужка навінаў