Знайшоў чужы тэлефон і купіў праз яго гульню. Пакаранне можа быць надзвычай жорсткім


Экскурсія на Гомельшчыну скончылася для 23-гадовага жыхара Астраўца крымінальнай справай.

14 красавіка ў складзе групы мужчына прыехаў на паўднёвы ўсход краіны. У вадаёме знайшоў і забраў сабе мабільны тэлефон, пасля чаго скарыстаўся ім «у асабістых карыслівых мэтах», паведамляе афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэту па Гарадзенскай вобласці.

На наступны дзень змяніў асабістую інфармацыю ўладальніка тэлефона ў ягоным акаўнце ў сацыяльнай сетцы, а таксама змяніў пароль. Пазней зрабіў плацеж для камп’ютарнай гульні на $ 18, скарыстаўшыся грашыма з электроннага гаманцу пацярпелага.

Следчыя такую актыўнасць ацанілі крымінальнай справай за тры злачынствы: мадыфікацыя інфармацыі, наўмыснае блакаванне камп’ютарнай інфармацыі і несанкцыяваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі, здзейснены з карыслівай або іншай асабістай зацікаўленасці. Максімальнае пакаранне за такія дзеянні – да 5 гадоў зняволення.

У дадатак мужчыну аштрафавалі за прысабечванне знойдзенай маёмасці, сам ён цалкам кампенсаваў страты пацярпеламу.

Крымінальную справу перадалі пракурору, які накіруе яе ў суд.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў