Telegram-канал «Пятая колонка» падзяліўся спасылкаю на рэпартаж пра беларускіх спецназаўцаў 1999 года.
У вялікім рэпартажы Беларускага тэлебачання выкарыстаныя пастановачныя кадры, на якіх Юрый Гараўскі грае ролю злодзея.
Відэа было залітае на Youtube-канал карыстальніка Руслана Гука сёлета ў сакавіку.
Юрый Гараўскі назваў былога камандзіра вайсковай часткі 3214 Дзмітрыя Паўлічэнку выканаўцам забойстваў апазіцыянераў у 1999 годзе. Былы баец СОБРу (па-беларуску: САХР або Спецыяльны атрад хуткага рэагавання) таксама заявіў, што браў удзел у выкраданні апанентаў кіраўніка Беларусі.
ЮВ belsat.eu