Знайдзі свайго «слугу народу». Поўны спіс прозвішчаў новых дэпутатаў ды іх пасады


Цэнтрвыбаркам апублікаваў папярэднія вынікі пераможцаў галасавання па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання.

Паводле ЦВК дэпутаты абраныя ва ўсіх 110 выбарчых акругах.

Берасцейская вобласць:

па Берасцейскай-Заходняй выбарчай акрузе № 1 – генеральны дырэктар ААТ «Берасцейскі пекар» Леанід Брыч;

па Берасцейскай-Цэнтральнай № 2 – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валянцін Мілашэўскі;

па Берасцейскай-Усходняй № 3 – галоўны ўрач установы аховы здароўя «Берасцейскі абласны радзільны дом» Анатоль Дашко;

па Берасцейскай-Пагранічнай № 4 – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Базанаў;

па Баранавіцкай-Заходняй № 5 – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Вольга Палітыка;

па Баранавіцкай-Усходняй № 6 – першы прарэктар УА «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» Таццяна Якубовіч;

па Баранавіцкай сельскай № 7 – намеснік старшыні Берасцейскага аблвыканкаму Леанід Цупрык;

па Белавежскай № 8 – намеснік старшыні камітэту па працы, занятасці ды сацыяльнай абароне Берасцейскага аблвыканкаму – начальнік упраўлення занятасці насельніцтва Жанна Стаціўка;

па Бярозаўскай № 9 – галоўны інжынер ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат» Леанід Качына;

па Днепра-Бугскай № 10 – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Юрый Дарагакупец;

па Івацэвіцкім № 11 – старшыня Івацэвіцкага раённага выканаўчага камітэту Анатоль Ткачук;

па Кобрынскай № 12 – дырэктар установы адукацыі «Кобрынскі дзяржаўны політэхнічны каледж» Васіль Дземідовіч;

па Лунінецкай № 13 – галоўны ўрач установы аховы здароўя «Лунінецкая цэнтральная раённая больніца» Ігар Невар;

па Пінскай гарадской № 14 – дырэктар ДУА «Гімназія № 3 імя В.З.Каржа Пінску» Ігар Колб;

па Пінскай сельскай № 15 – дырэктар ААТ «Пінскі аўтобусны парк» Іван Рабкавец;

па Столінскай № 16 – начальнік філіяла камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Брэстаблдарбуд» Столінскага дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 141 Іван Бабаловіч.

Віцебская вобласць:

па Віцебскай-Горкаўскай № 17 – дырэктар дзяржаўнай установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёну Віцебску» Таццяна Старынская;

па Віцебскай-Чкалаўскай № 18 – загадчык кафедры акушэрства і гінекалогіі ўстановы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медычны ўніверсітэт» Сяргей Занько;

па Віцебскай-Чыгуначнай № 19 – начальнік дэпартамента па матэрыяльных рэзервах МНС Васіль Чакан;

па Віцебскай-Кастрычніцкай № 20 – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Цацоха;

па Гарадоцкай № 21 – першы намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка» Віктар Мірош;

па Докшыцкай № 22 – старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка;

па Лепельскай № 23 – ваенны камісар Віцебскай вобласці Ігар Мартынаў;

па Наваполацкай № 24 – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Вадзім Дзевятоўскі;

па Аршанскай гарадской № 25 – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Людміла Дабрыніна;

па Аршанскай-Дняпроўскай № 26 – начальнік лакаматыўнага дэпо Орша імя К.С.Заслонова Транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Менскае аддзяленне Беларускай чыгункі» Віталь Чудовіч;

па Полацкай гарадской № 27 – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Наталля Гуйвік;

па Полацкай сельскай № 28 – начальнік Полацкага занальнага вузла электрасувязі Віцебскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белтэлекам» Андрэй Юніцын;

па Пастаўскай № 29 – дырэктар ААТ «Паставымэбля» Сяргей Зямчонак;

па Сенненскай № 30 – старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэту Анатоль Лукашоў.

Гомельская вобласць:

па Гомельскай-Юбілейнай № 31 – начальнік ДУА «Інстытут нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» Іван Корж;

па Гомельскай-Сельмашаўская № 32 – намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце і кіраванні персаналам ААТ «Гомельскі завод ліцця і нармаляў» Віталь Шылаў;

па Гомельскай-Цэнтральнай № 33 – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алег Лешуноў;

па Гомельскай-Савецкай № 34 – дырэктар установы «Гомельскі абласны музей ваеннай славы» Павел Ждановіч;

па Гомельскай-Прамысловай № 35 – намеснік генеральнага дырэктара дырэктар заводу БПД ААТ «Гомельскі домабудаўнічы камбінат» Дзмітрый Гурскі;

па Гомельскай-Навабеліцкай № 36 – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Астапюк;

па Гомельскай сельскай № 37 – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ала Навумчык;

па Буда-Кашалёўскай № 38 – начальнік упраўлення аховы здароўя Гомельскага абласнога выканаўчага камітэту Мікалай Васількоў;

па Жыткавіцкай № 39 – прарэктар па навуковай працы ўстановы адукацыі «Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П.Шамякіна» Ірына Кралевіч;

па Жлобінскай № 40 – галоўны спецыяліст па сталеплавільнай вытворчасці ААТ «Беларускі металургічны завод – кіруючая кампанія холдынгу» Беларуская металургічная кампанія «Вячаслаў Дзячэнка;

па Калінкавічскай № 41 – старшыня Мазырскага раённага выканаўчага камітэту Яўген Адаменка;

па Мазырскай № 42 – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Мікалай Расоха;

па Палескай № 43 – старшыня Ельскага раённага выканаўчага камітэту Леанід Пісанік;

па Рэчыцкай № 44 – намеснік старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэту Баляслаў Пірштук;

па Рагачоўскай № 45 – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Уладзіслаў Шчэпаў;

па Светлагорскай № 46 – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Галіна Філіповіч;

па Хойніцкай № 47 – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Святлана Чакан.

Гарадзенская вобласць

па Ваўкавыскай № 48 – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Сягоднік;

па Гродзенскай-Занёманскай № 49 – начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Гарадзенскага аблвыканкаму Сяргей Пацэвіч;

па Гродзенскай-Кастрычніцкай № 50 – начальнік аддзелу сацыяльнага развіцця ААТ «Гродна Азот» Віктар Русак;

па Гарадзенскай-Цэнтральнай № 51 – дырэктар ДУА «Сярэдняя школа № 13 Горадні» Лілія Кірʼяк;

па Гарадзенскай-Ленінскай № 52 – галоўны ўрач установы аховы здароўя «Гарадзенскі абласны клінічны кардыялагічны цэнтр» Тамара Далгашэй;

па Гарадзенскай сельскай № 53 – дырэктар УА «Скідзельскі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй» Сяргей Літвін;

па Іўеўскай № 54 – камандзір вайсковай часці 2044 Аляксандр Маркевіч;

па Лідскай № 55 – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Андрэй Навумовіч;

па Дзятлаўскай № 56 – першы намеснік міністра ўнутраных спраў – начальнік крымінальнай міліцыі Валянцін Міхневіч;

па Навагрудскай № 57 – дырэктар установы «Музей Замкавы комплекс «Мір» Вольга Папко;

па Слонімскай № 58 – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ала Сопікава;

па Смаргонскай № 59 – старшыня Астравецкага райвыканкаму Адам Кавалько;

па Шчучынскай № 60 – старшыня Гарадзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюзу работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Валерый Саўко.

Менская вобласць:

па Бярэзінскай № 61 – намеснік начальніка ўпраўлення Камітэту дзяржаўнай бяспекі па Менску і Менскай вобласці Пётр Атрошчанка;

па Барысаўскай гарадской № 62 – дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «Горадабудаўнікі» Васіль Бараннік;

па Барысаўскай сельскай № 63 – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Тамара Красоўская;

па Жодзінскай № 64 – намеснік генеральнага дырэктара па якасці і стандартызацыі вытворчасці ААТ «БелАЗ» – кіруючая кампанія холдынгу «БелАЗ-Холдынг» Дзмітрый Заблоцкі;

па Пухавіцкай № 65 – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валерый Гайдукевіч;

па Капыльскай № 66 – намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Людміла Ніжэвіч;

па Слуцкай № 67 – галоўны рэдактар ДУ «Рэдакцыя газеты »Слуцкі край« і праграмы радыёвяшчання »Весткі Случчыны« Людміла Ражанец;

па Салігорскай гарадской № 68 – намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях і лагістыцы – начальнік упраўлення продажаў і лагістыкі ААТ »Беларуськалій« Андрэй Рыбак;

па Салігорскай сельскай № 69 – дырэктар ДУ «Салігорскі раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» Юлія Мурына;

па Стаўбцоўскай № 70 – навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі» Алена Анісім;

па Дзяржынскай № 71 – генеральны дырэктар ААТ «Дарбудіндустрыя» Юрый Лобач;

па Маладзечанскай гарадской № 72 – намеснік старшыні Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэту Людміла Канановіч;

па Маладзечанскай сельскай № 73 – кіраўнік спраў Менскага абласнога выканаўчага камітэту Іван Маркевіч;

па Вілейскай № 74 – дырэктар ДУА «Вілейская гімназія № 1 «Логас» Наталля Жыбуль;

па Лагойскай № 75 – старшыня Лагойскага раённага савету дэпутатаў Пётр Вабішчэвіч;

па Сеніцкай № 76 – намеснік старшыні праўлення Менскага абласнога спажывецкага саюзу, кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2015 года Мікалай Улаховіч;

па Заслаўскай № 77 – урач-кардыёлаг (загадчык) кардыялагічнага аддзялення № 2 УАЗ «2-я гарадская клінічная больніца» Менску Валянціна Курсевіч.

Магілёўская вобласць:

па Бабруйскай-Ленінскай № 78 – начальнік упраўлення адукацыі, спорту і турызму Бабруйскага гарвыканкаму Ірына Рынейская;

па Бабруйскай-Першамайскай № 79 – начальнік зборачнага цэха №2 заводу масавых шын ААТ «Белшына» Віталь Уласевіч;

па Бабруйскай сельскай № 80 – дырэктар ААТ «Бабулін гладыш» – кіруючая кампанія холдынгу Магілёўская малочная кампанія «Бабулін гладыш» Ігар Кананчук;

па Быхаўскай № 81 – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Таццяна Кананчук;

па Горацкай № 82 – прарэктар па вучэбнай рабоце (завочным навучанні) установы адукацыі «Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія» Алена Колеснева;

па Крычаўскай № 83 – старшыня Крычаўскага раённага савета дэпутатаў Таццяна Марачкава;

па Магілёўскай-Ленінскай № 84 – загадчык кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін УА «МДУ імя А.А.Куляшова» Ігар Марзалюк;

па Магілёўскай-Цэнтральнай № 85 – галоўны ўрач установы аховы здароўя «Магілёўская цэнтральная паліклініка» Аляксандр Старавойтаў;

па Магілёўскай-Кастрычніцкай № 86 – намеснік старшыні Магілёўскага абласнога абʼяднання прафсаюзаў Вольга Петрашова;

па Магілёўскай-Прамысловай № 87 – галоўны інжынер – першы намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Магілёўхімвалакно» Ігар Салаўёў;

па Магілёўскай сельскай № 88 – намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Анатоль Хішчанка;

па Асіповіцкай № 89 – трэнер спартыўнай каманды ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў, член зборнай па веславанні на байдарках і каноэ Аляксандр Багдановіч;

па Шклоўскай № 90 – памочнік прэзідэнта – галоўны інспектар па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Горабаў.

Менск:

па Шабаноўскай № 91 – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Аксана Няхайчык;

па Аўтазаводскай № 92 – дырэктар рысорнага завода ААТ «МАЗ» – кіруючая кампанія холдынгу «БелАўтаМАЗ» Валерый Курсевіч;

па Васняцоўскай № 93 – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валерый Барадзеня;

па Свіслацкай № 94 – пасол Беларусі ў Аўстрыі і Харватыі па сумяшчальніцтве; пастаянны прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене і пры АБСЕ Валерый Варанецкі;

па Купалаўскай № 95 – намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці СААТ «Камунарка» Таццяна Сайганава;

па Чкалаўскай № 96 – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Наталля Клімковіч;

па Кастрычніцкай № 97 – дырэктар ТАА «Грынрэй», член Абʼяднанай грамадзянскай партыі Ганна Канапацкая;

па Паўднёва-Заходняй № 98 – дырэктар ААТ «Мінскі вагонарамонтны завод» Ігар Камароўскі;

па Грушаўскай № 99 – дырэктар ДУ «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр отарыналарынгалогіі» Людміла Макарына-Кібак;

па Ясенінскай № 100 – першы намеснік генеральнага дырэктар ДВА «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама» Аксана Гайдук;

па Сухараўскай № 101 – дырэктар ДУА «Гімназія № 31 Менску» Ганна Старавойтава;

па Каменнагорскай № 102 – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Людміла Кубракова;

па Дамброўскай № 103 – старшыня Фрунзенскай раённай арганізацыі Менску РГА «Белая Русь» Віталь Місявец;

па Кальварыйскай № 104 – намеснік дырэктара ДУ «Музей гісторыі гораду Менску» Міхаіл Мілаванаў;

па Старавіленскай № 105 – загадчык кафедры мастацтва эстрады УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў» спявачка Ірына Дарафеева;

па Коласаўскай № 106 – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Дзмітрый Шаўцоў;

па Усходняй № 107 – першы намеснік генеральнага дырэктара ААТ «ЦУМ Менск» Аляксей Сокал;

па Каліноўскай № 108 – старшыня праўлення ГА «Беларускі фонд міру» Максім Місько;

па Уручскай № 109 – начальнік УА «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь» Сяргей Бобрыкаў;

па Партызанскай № 110 – галоўны ўрач ДУ «Бальніца паліятыўнага догляду «Хоспіс» Вольга Мычко.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў