Змяняецца схема налічэння заробкаў бюджэтнікам


З наступнага году ў Беларусі зменіцца схема аплаты працы бюджэтнікаў. З 1 студзеня 2020 году тарыфную стаўку першага разраду заменяць на базавую стаўку, а замест 27-разраднай адзінай тарыфнай сеткі ўвядуць 18-разрадную.

Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны. Змены прадугледжаныя ўказам № 27 «Аб аплаце працы працаўнікоў бюджэтных арганізацыяў», дакумент падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

»З 1 студзеня 2020 года згодна з дакументам устанаўліваецца раўнамерная дыферэнцыяцыя тарыфных ставак (акладаў) працаўнікоў бюджэтнай сферы за кошт увядзення 18-разраднай тарыфнай сеткі (замест 27-разраднай) з розніцай паміж каэфіцыентамі не меней за 6 %. Павялічваецца ўдзельная вага тарыфнай часткі ў складзе заработнай платы работнікаў бюджэтнай сферы. Для гэтага замест тарыфнай стаўкі 1-га разраду будзе прымяняцца базавая стаўка«, – паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны.

Указам таксама прадугледжана ўніфікацыя структуры заробкаў працаўнікоў бюджэтнай сферы. Яна будзе ўключаць аклад, стымулюючыя і кампенсацыйныя выплаты.

Пры ўвядзенні новых умоваў аплаты працы не дапускаецца зніжэнне наяўнага ўзроўню заробкаў бюджэтнікаў.

ВІДЭА
Бюджэтнікам пакінуць толькі палову акладу, каб лепш працавалі
2018.12.04 09:41

СК, belsat.eu, паводле TUT.BY

Стужка навінаў