Змяніць заканадаўства аб ліцэнзаванні могуць цягам месяца


У самы бліжэйшы час беларускі ўрад дапрацуе законапраект пра ўнясенне змяненняў ва ўказ № 450 «Аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці». Пра гэта паведаміў першы намеснік прэм’ер-міністра Аляксандр Турчын, піша СБ.

Аляксандр Турчын. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu

Паводле яго, Аляксандр Лукашэнка падтрымаў падыходы ўраду і даручыў дапрацаваць шэраг рэчаў ды аператыўна ўнесці яму на разгляд праект нарматыўна-прававога акту.

«Трэба ліквідаваць рэчы, якія на практыцы паказалі, што сёння зʼяўляюцца анахранізмам: гэта тычыцца пераліку відаў ліцэнзаванай дзейнасці і парадку ўмоў выдачы ліцэнзій», – сказаў першы віцэ-прэм’ер.

Аляксандр Турчын спадзяецца, што цягам месяца дакумент будзе падпісаны.

Hавiны
Больш свабоды і змены ў крымінальным заканадаўстве: урад зацвердзіў стратэгію развіцця прадпрымальніцтва да 2030 года
2018.10.18 10:49

Чакаецца, што з улікам дэкрэту № 7 ад 23 лістапада 2017 года, агульная колькасць ліцэнзій у Беларусі знізіцца прыкладна на 30%. У прыватнасці, могуць скасаваць лiцэнзiйныя патрабаванні да медычных работнікаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў