«Змова супраць Расеі»: тысячы баевікоў «ІД» ваююць на баку Украіны


Эксперт Расейскага інстытуту стратэгічных даследаванняў пры прэзідэнту РФ Ягор Кваснюк упэўнены, што ісламскіх баевікоў паводле сакрэтнага пагаднення Еўразвязу і Турцыі перакідаюць ва Украіну, каб змагацца супраць сепаратыстаў на Данбасе.

Кваснюк таксама называе ісламістаў «дудаеўцамі». Гаворка ідзе пра чачэнскіх прыхільнікаў забітага прэзідэнта Чачэніі Джахара Дудаева, якія паехалі ва Украіну, каб ваяваць супраць Расеі. Паводле эксперта, прыхільнікаў ісламскай дзяржавы ў Данбасе ўжо «тысячы».

«Іх маршрут вядомы: Турцыя-Румынія-Украіна праз Адэсу, альбо да Нікалаева – адтуль пешшу або транспартам. Мае землякі адэсіты пацвярджаюць, што ў горадзе з’явілася шмат смуглых, тыпова арабскіх асоб. Гэтыя жыхары Блізкага Ўсходу знаходзяцца ў Адэсе падазрона нядоўга. Прыехалі, дзесьці пабывалі, нешта зрабілі – і далей адправіліся ў невядомым накірунку».

Эксперт аднак не тлумачыць, чаму кажа пра «арабаў», калі раней прыпамінаў чачэнцаў, якія ваююць на баку Украіны і не выглядаюць на арабаў. Кваснюк лічыць, што ў ісламскіх краінах, якія суседнічаюць з Раесяй, «рыхтуюць баевікоў у масавым маштабе, каб выклікаць выбух вакол Расеі. Гэтак жа, як калісці прадказваў Бжэзіньскі, адзін з аналітыкаў ЗША».

ЯБ, belsat.eu

Стужка навінаў