Зміцер Галко: Добраахвотнікі могуць быць датычныя да смерці Шарамета


Зміцер Галко жыве ў прыфрантавым украінскім Марыупалі. Журналіст кажа, што ў Марыупалі абстрагавацца ад вайны вельмі цяжка.

«Яна нікуды не сышла, пра яе заўсёды памятаюць. Як толькі чарговы абстрэл, людзі сабраныя і мабілізаваныя сядзяць каля падвалу гатовыя схавацца. Адтуль вайна не сыходзіла. У Кіеве хутчэй стомленасць і нежаданне ведаць, што там адбываецца за тысячы кіламетраў».

Журналіст распавядае, што спалучэнне «Менскія пагадненні» ва Украіне стала лаянкай.

«Яны сімвалізуюць абсурднасць, фэйк і здраду. Улюбёнае слова ўва Украіне. Ніхто не разумее, што гэта за пагадненні, калі мы да сёння жывем на лініі фронту. Былі пратэсты супраць пагадненняў. Пэўна гэта падштурхнула Парашэнку мяняць фармат. Што датычыцца вялікай палітыкі, самае нечаканае для мяне, што Пуцін фактычна прызнаў уварванне на Данбас».

«Ваяўнічы настрой ва Украіне можа і не лакалізаваны, не ўсе скажуць, што хочуць вайны. Найбольш ваяўніча настроеныя добраахвотнікі альбо былыя добраахвотнікі. Хутчэй за ўсё ад іх пачуеш, што хацелася б наступу і вызваляць. І людзі, якія былі вымушаныя бегчы з Данецку ды іншых гарадоў».

На думку Змітра Галко, ёсць магчымасць, што да смерці Паўла Шарамета датычныя добраахвотнікі.

«Той жа батальён «Азоў» фігуруе ў шмат якіх крымінальных справах. З імі апошнім часам немагчыма было працаваць, бо яны знаходзіліся пад следствам. То бок, людзі якія тэарэтычна маглі б гэта зрабіць яны там ёсць. Але я не бачу нейкіх унутраных прычын, каб забіць Шарамета. Але гэтых людзей маглі выкарыстаць. У «Азове» шмат расейцаў з дзіўным бэкграўндам, напрыклад, Малюта, які засвяціўся ў свой час і ў Беларусі, цесна сябруючы з беларускай філіяй Расейскага нацыянальнага адзінства».

Менавіта Малюта быў апошнім, з кім сустракаўся Шарамет напярэдадні смерці.

Хто мог быць зацікаўлены ў смерці Паўла Шарамета, глядзіце ў «Размове дня».

ДР belsat.eu

Стужка навінаў