Зміцер Дашкевіч выйшаў з Акрэсціна, але паспеў пазбавіцца пасведчання кіроўцы на 2 гады


Зміцер Дашкевіч, лідар «Маладога фронту» выйшаў з содняў а 12:15. Рашэнне аб адміністрацыйным арышце вынес ў пятніцу суд Савецкага раёну гораду Менску. Таксама сталася вядома, што Змітра на 2 гады пазбавілі пасведчання кіроўцы за справу з судовымі выканаўцамі па канфікацыі ягонага аўта. Фактычная прычына: пашкоджанне маёмасці судовай выканаўцы.


Жонка лідара «Маладога фронту» напісала, калі сустракаць Змітра Дашкевіча.

«Сёння ў нашай лодцы прыбудзе. Сустракаем Змітра Дашкевіча а 12:15 на Акрэсціна! Гэта для тых, хто не паехаў на суды ў Воршу. А хто паехаў – гонар вам і пахвала!» – напісала ў Facebook Наста Дашкевіч.

Змітра Дашкевіча затрымалі 10 сакавіка на выхадзе з управы БНФ, момант затрымання трапіў у онлайн-стрым, які вёў актывіст. Перад гэтым сілавікі ў цывільным цягам некалькі дзён спрабавалі здзейсніць затрыманне, але беспаспяхова. Увечары таго ж дня суд Савецкага раёну Менску прысудзіў Дашкевічу 3 содні адміністрацыйнага арышту: 2 содні – за непадпарадкаванне пры затрыманні і яшчэ 1 содні – за ўдзел у масавых акцыях.

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў