Зміцер Дашкевіч паведаміў пазітыўную навіну ад «Цесляроў»


Рэмонтна-будаўнічы трэст Упраўлення справамі прэзідэнта працягнуў арэнду «Цеслярам».

Пра гэта напісаў у «Facebook» заснавальнік фірмы Зміцер Дашкевіч:

«Сярод тлуму сумных навінаў павінна ж быць і нешта пазітыўнае ў змагарскім руху. Рамонтна-будаўнічы трэст упраўлення справамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь працягнуў для «Цесляроў» арэнду цэха да 2021 года. Радасны менеджар, які аддаваў нам дакументы, пераказаў просьбу ад начальства не адцягваць нікога ад працы і без ордара ў цэх нікога не пускаць».



29 чэрвеня ў цэх фірмы Змітра Дашкевіча «Цесляры», дзе былі вырабленыя крыжы, прыйшлі супрацоўнікі Аддзелу па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі (АБЭЗ). Візіт супрацоўнікаў АБЭЗ быў звязаны з падазрэннямі Дашкевіча ў «парушэнні правілаў гандлю і аказання паслугаў насельніцтву».

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў