Змітра Дашкевіча вызвалілі (Дадалося відэа)


Аднаго з лідараў «Маладога фронту» Змітра Дашкевіча збіла група мужчынаў, укінула ў міні-бус і вывезла. Апазіцыянера схапілі, калі той спусціўся з кватэры ў падвал.

Відавочцы сведчаць, што сярод нападнікаў на Змітра адзін чалавек быў у міліцэйскай форме. Спачатку не было ніякіх звестак, куды вывезлі дзеяча.

Пазней высветлілася, што Зміцер Дашкевіч знаходзіцца ў Цэнтральным РАУС. Пра гэта паведаміла ў «Тўітары» жонка актывістка Уладзіміра Яроменка, якога таксама затрымалі. Разам з імі знаходзіліся затрыманыя яшчэ некалькі чалавек.

Пратрымаўшы больш чымся 3 гадзіны ў пастарунку, міліцыя вызваліла Дашкевіча.[/vc_column_text][vc_single_image image=”280976″ img_size=”large”][vc_column_text]«Мне пазваніла суседка, каторая пачула крык Змітра: «Дапажыце». Яго грузілі скручанага ў аўтобус чалавек 10-15, выгляд у яго быў вельмі памяты. У вокны і на балконы павылазілі суседзі, каторыя крычалі ўбок міліцыянтаў і паказвалі мне куды бегчы. У выніку Змітра адвезлі на бусе. Спалоханыя цётачкі, не хаваючы слёзаў крычалі: «Ён іншага меркавання! Біць жа яго за што?! За што біць?! Зміцер выйшаў у падвал і не ўзяў з сабою тэлефона», – напісала Наста Дашкевіч у «Фэйсбуку» пра тое, як схапілі ейнага мужа.[/vc_column_text][vc_column_text][/vc_column_text][vc_column_text]Аўта, у якое ўкінулі Змітра Дашкевіча, арэндаванае. Інтэрнаўты праверылі нумары, якія запісалі сведкі. Наста Дашкевіч патэлефанавала ў міліцыю і паведаміла пра выкраданне мужа. Міліцыянты прынялі заяву і паабяцалі прыехаць.

У Першамайскім РАУС Змітра Дашкевіча няма, паведамілі Belsat.eu праз тэлефон. У прэс-службе Галоўнага ўпраўлення ўнутраных справаў Менгарвыканкаму паведамілі, што нічога не ведаюць пра сітуацыю і не могуць яе каментаваць.[/vc_column_text][vc_single_image image=”280682″ img_size=”large”][vc_column_text]Сёння Зміцер Дашкевіч планаваў акцыю пад амбасадай Расеі, прысвечаную Дню беларускай вайсковай славы «Атрымалі пад Воршай, атрымаеце і пад Веткай!»

Нядаўна Зміцер Дашкевіч адзначыў з паплечнікамі чарговую гадавіну «Маладога фронту» капаннем акопаў на расейска-беларускай мяжы.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў