Зміцер Вайцюшкевіч хоча стварыць «народны» кліп з дапамогай слухачоў


[vc_single_image image=”0″ img_size=”large”]

Зміцер Вайцюшкевіч прадставіў у сеціве студыйны запіс песні «Жыве Беларусь» на словы Уладзіміра Някляева і запрашае ўсіх узяць удзел у стварэнні «народнага« кліпа на яе (інфармацыя ніжэй).

Кампазіцыя патрапіць на новы альбом «Наша песня». Канцэртная прэзентацыя гэтым разам адбудзецца ў Вільні. 6 чэрвеня артыст упершыню выступіць для беларускай публікі за мяжою. Бясплатная візавая падтрымка – у дадатак.

«Плануем вялікую двухгадзінную праграму з двух аддзяленняў. Першае – прэм’ера новага альбома на вершы беларускіх паэтаў. Другое – найлепшыя песні розных гадоў», – распавядае Вайцюшкевіч. – «Гэта будзе прыгожы выступ поўным складам WZ-Orkiestra. Нягледзячы на ўсе вонкавыя абставіны, падтэкст канцэрта, як і альбома, будзе пазітыўны, лірычны і жыццесцвярджальны. Вясна ж на двары!»

Выступ адбудзецца ва ўтульнай залі Дома польскай культуры, разлічанай на 500 гледачоў. Адрас: Naugarduko gatve, 76, Вільня. Пачатак у 19.00.

Квіткі прадаюць толькі ў »Тэатральнай касе« по адрасе: Менск, вул. Калініна, д.5. Там жа адбываецца рэгістрацыя на падачу дакументаў у Амбасадзе Літоўскай Рэспублікі (Менск) і Генеральным консульстве (Горадня). Выдаецца аднаразовая віза без консульскага збору са спрошчаным наборам дакументаў, тэрмін дзеяння з 5 да 7 чэрвеня ўключна). Апошні тэрмін падачы – 29 траўня. Квіткі без візавай падтрымкі можна набыць у сістэмах Kvitki.by (Беларусь) і Bilietai.lt (Літва).

Тэхнічныя пажаданні ад творчай суполкі »Тры макі», якая будзе ствараць відэа:

1) спявайце песню пад аўдыязапіс твора, каб супадала хуткасць;

2) здымайце шырокае гарызантальнае відэа (не Instagram), пажадана на фотаапарат ці

тэлефон з добрай камерай;

3) відэа запампуйце на файлаабменнік (напрыклад, Wetransfer, Dropbox) і дашліце спасылку на мэйл todar.klip@gmail.com.

Відэа прымаецца да 25 траўня (уключна). 5 найбольш цікавых і актыўных удзельнікаў

атрымаюць CD «Наша песня« з аўтографам Змітра Вайцюшкевіча.

https://soundcloud.com/tuzinhitou/zhyve_belarus (+спампаваць)

НЯ, belsat.eu

Стужка навінаў