Змены, якія прынясе апошні месяц 2019 году


У снежні адбудзецца чарговы рост коштаў на мабільную сувязь, цыгарэты. Акрамя таго змены закрануць і камунікацыі: з’явяцца новыя цягнікі, а кіроўцам варта памятаць пра тое, што прыйшоў час паставіць зімовыя апоны.

Найбуйнейшы аператар мабільнай сувязі A1 з 1 снежня змяняе ўмовы абслугоўвання фізічных і юрыдычных асобаў па некаторых тарыфных планах, піша Myfin.by. Перадусім змены закрануць кошт абаненцкай платы, якая вырасце.

Паліць стане яшчэ даражэй

Паводле Міністэрства па падатках і зборах, з 1 снежня вырастуць кошты на тытунёвыя вырабы. Павышэнне коштаў на некаторыя маркі цыгарэт складзе ў сярэднім ад 1 да 10 капеек.

Магчыма, зменяцца кошты на цукар

У снежні заканчваецца дзеянне пастановы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, паводле якога ўсталёўваўся мінімальны кошт на цукар. Улады пастанавілі, што кілаграм цукру павінен каштаваць ад 1.5 рублёў, дзеля змагання з расейскім цукрам, які быў значна танней за беларускі.

наш скрын

Таму ў снежні ўлады могуць або працягнуць дзяржрэгуляванне коштаў на цукар, або адпусціць яго кошт, піша TUT.by.

Пачынаецца зімовы сезон для аўтакіроўцаў

Згодна з правіламі дарожнага руху з 1 снежня да 1 сакавіка рух на аўтамабілі можа адбывацца толькі на зімовых апонах. Калі кіроўцы не выканаюць гэтае патрабаванне, ДАІ будзе або папярэджваць, або штрафаваць кіроўцаў. Штраф за гэтае парушэнне складае 0,5 базавай велічыні (1 базавая – 25,5 рублёў).

ДАІ правярае машыну аўтааматара. Ілюстратыўнае фота – Reuters/Forum

Новыя цягнікі ў заходнім кірунку

Беларуская чыгунка, супольна з польскімі і чэшскімі перавознікамі, з 15 снежня павялічвае колькасць перасадачных цягнікоў паміж Варшавай, Менскам і Прагай, а таксама Варшавай, Менскам і Масквой.

З паловы снежня ў раскладзе з’явяцца новыя штодзённыя цягнікі Варшава-Берасце (№ 126/125) і Берасце-Менск (№ 726/725), а таксама Прага-Варшава-Берасце (№ 136/137) з магчымасцю перасадкі ў Берасці на цягнік у Маскву (№ 96).

Hавiны
Змены клімату: беларускія лясы могуць застацца без буякоў
2019.07.29 09:46

СК belsat.eu

Стужка навінаў