«Змена ўлады патрэбная». Рэпер Сярога адмаўляецца ад грамадзянства Беларусі


Беларускі рэпер Сярога бліжэйшым часам адмовіцца ад беларускага грамадзянства і возьме ўкраінскае. Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю YouTube-каналу «Зе Интервьюер».

Зяленскі даў грамадзянства беларусам, якія ваявалі за Украіну

Музыка адзначыў, што ў Беларусі практычна не бывае ды не мае настальгіі па Радзіме.

«У мяне ёсць настальгія па часах Савецкага Саюзу. Я «Гома саветыкус», я не чалавек Беларусі», – заявіў ён.

Зяленскі будзе раздаваць пашпарты этнічным украінцам. Колькі іх у Беларусі?

Нязручны яму і беларускі пашпарт, які вельмі тонкі і хутка сканчаецца.

Пры гэтым Сярога заявіў, што яму падабаецца тое, што адбываецца, бо «змена ўлады ў любым выпадку патрэбная: свежае дыханне, хваля пераменаў, якія ўсяляюць надзею».

Польшча чакае беларускіх лекараў? Праўда і міфы

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары