Змена працы і нараджэнне дзяцей. Што добрага сёлета адбылося ў нашых чытачоў?

2020 год быў поўны клопатаў, трагедыяў, перажыванняў і змушаных каранцінаў. Але рэдакцыя «Белсату» перакананая – у ім былі і добрыя моманты. Публікуем другую частку добрых гісторыяў ад нашых чытачоў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Агата Квяткоўская / Белсат

Нараджэнне дзяцей

На гэтым тыдні чытачы асабліва ахвотна дзяліліся гісторыямі пра прыбаўленні ў сям’і. У кагосьці нарадзіўся ўнук, у кагосьці сын, у кагосьці дачка. Адная нашая чытачка стала матуляй акурат перад выбарамі.

***

Шчаслівае і радаснае паведамленне атрымала 28 лістапада з Масквы. У нас нарадзіўся ўнук. Шчасце крыху заглушыла гора, пра якое не хачу казаць.

***

Я пазнаёмілася з неверагоднымі беларусамі!

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Cвятла Фар / Белсат

***

У мяне нарадзілася пляменніца. Адзіная дзяўчынка з чатырох дзяцей маёй сястры. Жыццё ўсміхаецца. Нягледзячы ні на што.

***

У мяне нарадзіўся сын, і я даведалася, што беларусы – самыя лепшыя.

Фота: Natalia Fedosenko / TASS / Forum

***

У мяне ў жніўні нарадзіўся ўнук і спадзяюся, што мае ўнукі будуць расці ў свабоднай краіне.

***

У красавіку ў мяне нарадзілася дачка. Доўгачаканая. А потым з’явілася доўгачаканая надзея на перамены. Яна і па сёння радуе. Як і дачка. Радуе штодня.

***

Стала матуляй акурат 9 жніўня. Паспела прагаласаваць да родаў. Але роўна а 20:35, калі ўсе стаялі каля ўчасткаў і чакалі на пратаколы – я слухала крык сваёй малюткі.

Неверагодныя беларусы

Шмат хто з нашых чытачоў кажа, што прыемна ўразіўся сёлета беларусамі.

***

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: ТК / Белсат

Аказваецца сярод жыхароў Беларусі вельмі шмат не баязлівых. Асабліва захоплена якія выходзяць пажылымі і людзьмі з інваліднасцю. Сама я на такое не здольная.

***

Самае галоўнае – краіна нарэшце абудзілася ад летаргіі! І я пераехала ва ўласнае жытло

***

Я пабачыла мора з людзей. І гэта быў сапраўдны цуд. Дробныя радасці Некаторыя вашыя гісторыі мы вырашылі акрэсліць менавіта такім чынам – дробныя радасці. Спадзяёмся, што ў наступным годзе повадаў для ўсмешкі будзе значна болей.

***

Дачка паступіла ў музычную школу, зʼявілася котка – новы чалец сямʼі. Я пазнаёмілася з аднадумцамі-беларусамі.

***

Я зрабіў лямпавы узмацняльнік гуку для праслухоўвання музыкі, амаль пабудаваў веранду, сабраў вялікі ўраджай памідораў без хімікатаў 🙂

***

Мы разам з сынам сёлета атрымалі правы кіроўцы і купілі машыну. А сын яшчэ ў дадатак скончыў універсітэт.

***

Мяне не білі міліцыянты.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: ІА / Белсат

***

Я паступіў ва ўніверсітэт!

***

Я звольнілася з працы, якая не падабалася, і пачала займацца любімай справай.

***

Самае лепшае ў 2020 годзе – цяпер я ведаю, хто ёсць хто! Я ведаю, хто побач і што ад каго чакаць. 2020 год разбудзіў ва ўсіх сутнасць.

***

Ці было ў 2020 годзе штосьці прыемнае? «Белсат» збірае добрыя навіны ад сваіх чытачоў

Мы ведаем, што добрыя навіны здараліся і ў вас, нашых гледачоў і чытачоў. Падзяліцеся, калі ласка, чымсьці файным, што адбылося ў вашым жыцці ў 2020 годзе.

Дасылаць навіны можна праз наш бот у Telegram @BelsatBot, у сацсеткі або на пошту belsat.eu@gmail.com. Самыя цікавыя мы апублікуем.

Ксенія Тарасевіч belsat.eu

Hавiны