«Змагарам матрацы не паложаны». Затрыманыя распавядаюць пра катаванні на Акрэсціна


Жыхарку Менску Юлію Патаповіч, якую затрымалі 23 студзеня, аштрафавалі на 30 базавых велічыняў (870 рублёў). На судзе маці няпоўнагадовага дзіцяці распавяла пра нечалавечыя ўмовы ўтрымання на Акрэсціна, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Юлію Патаповіч затрымалі на Лагойскім тракце 23 студзеня. Маці няпоўнагадовага дзіцяці распавяла, што выйшла з дому, убачыла людзей, стала побач з імі. Не паспела разгарнуць плакат, як тут жа прыехаў бус і пачаліся затрыманні. Аднак паводле пратаколу яна «пікетавала ў складзе групы 10 асобаў з выкарыстаннем сцягоў і выкрыквала лозунгі».

У выніку суддзя суда Першамайскага раёну Максім Трусевіч аштрафаваў жанчыну на 30 базавых велічыняў (870 рублёў) паводле ч. 1 арт. 23. 34 КаАП.

На судзе Юлія распавяла пра ўмовы ў ізалятары на Акрэсціна, дзе яе трымалі два дні да суда.

«У памяшканні, разлічаным на 6 чалавек, было 13 чалавек. Не было месца спаць, не было матрацаў. Прасілі матрацы, на што нам адказалі: «Змагарам матрацы не паложаны», – распавяла на судзе Юлія.

Аналітыка
У чым асаблівасць расейскіх пратэстаў і якія наступствы яны будуць мець для Беларусі
2021.01.25 16:42

СК belsat.eu

Стужка навінаў