На выкрадальнікаў елак паставяць фотапасткі


У Беларусі ўжо дзейнічае больш за паўтысячы такіх камераў.

Лясная ахова з наступнага панядзелка пераходзіць на ўзмоцнены рэжым службы ў сувязі з Новым годам і Калядамі.

Міністэрства лясной гаспадаркі заяўляе, што ў межах праверак адбудуцца рэйды з удзелам супрацоўнікаў МУС і міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, а таксама Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры кіраўніку дзяржавы.

«Плануем выставіць на дарогах агульнага карыстання каля 300 пастоў, якія будуць правяраць наяўнасць дазволу для правозу навагодніх дрэваў», – заявіў на прэсавай канферэнцыі прадстаўнік Мінлясгасу Аляксандр Угрын.

Лавіць елкавых браканьераў разам з ляснікамі будуць міліцыянты

Угрын папярэдзіў, што для спынення незаконнай высечкі будуць выкарыстоўвацца сродкі фота- і відэафіксацыі.

«Усяго ў нашай сістэме ўжо функцыянуе 526 фоталавушак. Цягам гэтага года з іх дапамогай да адказнасці прыцягнулі 283 парушальніка», – цытуе Угрына «Інтэрфакс».

Паводле чыноўніка, штогод у Беларусі напярэдадні навагодніх святаў выяўляюць каля 50 выпадкаў незаконнай высечкі іглічных дрэў.

Згодна з КоАП Беларусі за незаконную высечка дрэваў прадугледжваецца штраф ад 5 да 50 базавых велічыняў.

Набыць ялінку сёлета можна ў 1150 гандлёвых пунктах па ўсёй Беларусі. У Менску будуць працаваць каля 200 ялінавых кірмашоў. У сярэднім адно дрэўца будзе каштаваць Br 5–10.

ДД

Стужка навінаў