Злодзей сэканд хэнд


Відэакамеры ў краме ўжыванай вопраткі зафіксавалі, як 41-гадовы мянчук крадзе спартовы касцюм.

«Проста пад камерамі назірання злодзей зняў з вешалкі спартовы касцюм і скіраваўся да выхаду. Прадавачка пабачыла, што мужчына не збіраецца плаціць за тавар, спрабавала яго спыніць, але яму ўдалося ўцячы», – паведамляе прэс-служба Ленінскага РУУС Менску.

Тым не менш, аператыўнікам удалося затрымаць злачынцу. Раней ён быў асуджаны за згвалтаванне і хуліганства. Цяпер супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу паводле артыкулу «Грабеж». Максімальнае пакаранне за гэтае злачынства прадугледжвае зняволенне да 4 гадоў.

МЛ, belsat.eu

Відэа апублікаванае guvd.gov.by

Стужка навінаў