Злодзеі залезлі ў офіс украінскага Нацыянальнага саюзу журналістаў і ўскрылі сейф


Ноччу ў Кіеве невядомыя праніклі ў службовы кабінет кіраўніка ўкраінскага Нацыянальнага саюзу журналістаў Сяргея Таміленкі і офіс «Белсату».

«Офісны сейф пашкоджаны. У ім захоўваліся некаторыя службовыя дакументы і мае ўласныя грошы. Частка службовых дакументаў ляжыць на падлозе, частка вывернутая на стол», – распавёў Сяргей Таміленка ў сваім Facebook’у.

Рабаўнікі таксама залезлі ў офіс нашага тэлеканалу, які знаходзіцца побач з кабінетам кіраўніка ўкраінскага Нацыянальнага саюзу журналістаў.

«Наш офіс знаходзіцца па суседству кабінетам Таміленкі. Памяшканні маюць агульны балкон і імаверна лезлі да яго, бо паглядзелі, што ў шафах, але нічога не скралі. Паводле паліцыі, злодзеі залезлі на балкон праз дах. Гэта трохпавярховы будынак, а мы знаходзімся акурат на апошнім паверсе», – распавёў Belsat.eu кіраўнік украінскага прадстаўніцтва «Белсату» Ілля Суздалеў.

Па факце злачынства мясцовая паліцыя праводзіць правяранне.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў