«Злодзеі спужаліся»: у Малдове адправілі ў адстаўку ўрад Маі Санду


Мая Санду, былы міністр адукацыі, якая стала зоркай маладой апазіцыі.

Парламент Малдовы выказаў вотум недаверу ўраду Маі Санду – лідаркі правацэнтрысцкай кааліцыі «ACUM». За гэтую пастанову 12 лістапада прагаласавалі 63 дэпутаты.

За адстаўку галасавалі парламентарыі ад сацыялістычных партыяў ПСРМ і ДПМ, якіх звязваюць з прэзідэнтам Ігарам Дадонам і алігархам Уладзімірам Плахатнюком, піша Point.md.

Вотум недаверу ўраду вылучыла фракцыя ПСРМ. Сацыялісты выступілі супраць законапраекта, які дазваляе прэм’еру самастойна адбіраць кандыдатаў на пасаду генеральнага пракурора.

Правілы жыцця прэм’ер-міністра: новы фільм «Белсату»

У той жа час мітынгоўцы перад парламентам сабраліся пратэстоўцы ў падтрыманне Санду, перадае tv8.md. Выступаючы перад імі, яна адзначыла, што «некаторыя злодзеі ў парламенце спалохаліся» праваахоўнай рэформы.

«Яны былі тымі, хто не жадаў рэформы правасуддзя. Мы ведалі, што будзе цяжка, што нельга разлічваць на іх падтрыманне, але мы паспрабавалі пазбавіцца ад Плахатнюка, але, падобна, што зʼяўляецца другі Плахатнюк», – заявіла прэм’ер.

Санду паабяцала працягнуць барацьбу «як на вуліцы, так і на барыкадах».

Прэзідэнта Малдовы адхілілі ад пасады, у краіне прызначаныя датэрміновыя выбары

Мая Санду ўзначальвала ўрад Малдовы з 8 чэрвеня 2019 года. Урадавая кааліцыя сфармавалі блок «ACUM» і сацыялісты з ПСРМ, калі ў выніку пратэстаў краіну пакінуў алігарх Плахатнюк.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары