Узламалі электронныя скрыні лекараў і рассылалі інфармацыю пра каронавірус


Следчы камітэт распачаў крымінальныя справы па фактах несанкцыянаванага доступу да кампутарнай інфармацыі ўстановаў аховы здароўя. Зламыснікі ўзламалі электронныя скрыні лекараў, а потым ад іх імя рассылалі вірусы.

Яшчэ 12 лютага ў міліцыю звярнуўся кіраўнік РНПЦ пульманалогіі і паведаміў, што электронную паштовую скрыню ўстановы ўзламалі. Ад імя цэнтру высылаліся паведамленні з шкодным праграмным забеспячэннем.

З аналагічнай заявай у міліцыю звярнуўся і адзін з кіраўнікоў Менскага занальнага цэнтру гігіены і эпідэміялогіі. Следчыя выявілі, што зламыснік ажыццявіў несанкцыянаваны доступ да паштовай скрыні ўстановы і адправіў шэраг паведамленняў кантактам з адраснай кнігі.

На ўваходзе ў Менскую клінічную больніцу інфекцыйных захворванняў.
Фота: Natalia Fedosenko / TASS / Forum

У абодвух выпадках электронныя паштовыя скрыні былі зарэгістраваныя на хостынгу tut.by. Зламыснікі высылалі паведамленні са спасылкай на шкоднае праграмнае забеспячэнне. У лістах змяшчалася інфармацыя пра распаўсюджванне каронавіруса ў Беларусі.

Распачатыя крымінальныя справы паводле арт. 349 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (Несанкцыянаваны доступ да інфармацыі). Пакаранне паводле гэтага артыкулу прадугледжвае штраф або арышт.

Фота
Міліцыя канфіскавала ў менскага спекулянта 12 800 медычных масак
2020.03.04 14:46

СК belsat.eu

Стужка навінаў