Зімовая Алімпіяда-2018. Толькі цікавінкі: забаўляльныя, пазнавальныя, афіцыйныя


Алімпійскія гульні ў Пхёнгчхангу ўжо сталіся гісторыяй. Спартовы каментатар «Белсату» Алесь Пуціла сабраў самыя цікавыя факты Алімпіяды.

– Гэта была другая ў гісторыі Алімпіяда, пасля Сеулу-1988, якую прыняла Паўднёвая Карэя. 7 гадоў таму права прыняць Гульні прыняў з трэцяй спробы дамогся настойлівы горны ўезд Пхёнгчханг.

– Упершыню за 16 гадоў была знятая транспартная блакада паміж двума Карэямі.

– На цырымоніі адкрыцця Алімпіяды прадстаўнікі абедзвюх Карэяў прайшлі пад адным сцягам, аб’яднаўшы таксама намаганні ў складзе жаночай зборнай па хакеі.

Дэлегацыя з Паўночнай Карэі

– Да Паўночнай Карэі 80 кіламетраў і да дэмілітарызаванай зоны, шырынёю ў чатыры кіламетры, можна патрапіць з экскурсіяй, заплаціўшы 45 долараў.

– АГ-2018 праходзілі ў адзінай у свеце правінцыі Канвон, якая знаходзіцца ў дзвюх дзяржавах і праз якую праходзіць дзяржмяжа. Канвон ёсць як у Паўднёвай гэтак і ў Паўночнай Карэе. А падзялілася яна яшчэ ў 1953 годзе пасля сканчэння Карэйскай вайны, калі сталіца Алімпіяды-2018 дзесяць разоў пераходзіла з адных у іншыя рукі.

– Як і ў 1988 годзе на Гульнях у Сеуле талісманам стаў тыгр.Толькі зараз ён быў белым з карэйскай міфалогіі, сімвалізуючы давер, сілу ды абарону. 30 гадоў таму Гульні сімвалізаваў тыгр амурскі па імені Ходары.

– Тэхнічны прагрэс усё менш вымагае чалавечага рэсурсу. У прыватнасці ў цырымоніях адкрыцця ды закрыцця была задзейнічаная самая малая колькасць актораў у гісторыі – каля двух тысячаў. Бо арганізатары паслядоўна зрабілі ўціск на высокія тэхналогіі. Цырымонію адкрыцця Алімпіяды салют закрываў, цырымонію закрыцця – адкрыў.

– У праграму XXIII Зімовых Алімпійскіх Гульняў увайшлі чатыры новыя дысцыпліны: біг-эйр(вялікае паветра) у сноўбордзе, што нагадвае моцны «беларускі» від – лыжную акрабатыку ў фрыстайле, мас-старт у канькабежным спорце, дабл-мікст у кёрлінгу ды камандныя спаборніцтвы ў гарналыжным спорце. Выключаны паралельны слалам у сноўбордзе.

– Квіткі на спаборніцтвы вагаліся ад $17 да $1300.

– Звычайна санна-бабслейную трасу будуюць на адкрытым паветры, але карэйцы ўпершыню частку канструкцый зрабілі на заводзе, а потым змантавалі, каб было меншае ўздзеянне адкрытага паветра на канструкцыю.

– Карэйцы выкарыстоўвалі экалагічна чыстыя матэрыялы і тэхналогіі, ашчаджаючы прыроду. Але без лыжкі дзёгця ў такіх маштабных справах не бывае. На гары Гарывон прыйшлося вырубіць запаведнік з 500-гадовымі дрэвамі для будаўніцтва хуткаснага спуску.

– Алімпійскі стадыён узвялі за 22 месяцы і ён абышоўся ў 105 мільёнаў долараў. Гэта сяміпавярховы комплекс у выглядзе пяцікутніка, кожны з якіх сімвалізуе ключавую мэту Гульняў-2018: культурныя Гульні, экалагічныя Гульні, эканамічныя Гульні, Гульні для міру і гульні інфармацыйных тэхналогіяў. У сакавіку арэну разбяруць і на яе месцы ў цэнтры Пхёнгчхангу з’явіцца музей і іншыя мясціны для адпачынку.

 

– Галандская канькабежка Йорын тэр Морс стала першаю спартоўкаю ў гісторыі Зімовых Гульняў, якой удалося ўзняцца на пʼедэстал у двух розных відах спорту на адной Алімпіядзе. Яна заваявала «залаты» медаль у спаборніцтвах па канькабежным спорце на дыстанцыі 1000 метраў, а таксама стала бронзаваю прызёркаю ў эстафетнай гонцы на 3000 тысячы метраў па шорт-трэку.

У Алімпіядзе выступалі спартоўцы з 92 краінаў з разыграннем рэкорднага для зімовых Гульняў колькасці медалёў – 102 камплектаў.

Першаю трыюмфатаркаю 23 Зімовых Алімпійскіх Гульняў стала шведка Карлотэ Каля, алімпійская чэмпіёнка Сочы-2014(у эстафеце) ды Ванкувэру-2010 на дыстанцыі 10 кіламетраў вольным стылем. У Пхёнчхангу яна выгуляла спаборніцтвы ў змяшанай гонцы пераследу скіятлоне, калі першыя 7,5 кіламетраў пераадольваюць класічнаю хадою, а другую такую ж адлегласць, пасля змены лыжаў, каньковым стылем.

Апошняй трыюмфатаркаю Гульняў-2018 сталася бліскучая і легендарная Марыт Б’ёрген. Неверагодна, але ў свае 37 нарадзінка Тронгэйму ў другі раз запар узяла «золата» на самай доўгай дыстанцыі, меўшы ў Ванкувэры яшчэ і срэбраны медаль у гэтым марафоне. Цікава, што першы тытул чэмпіёнкі свету Марыт заваявала яшчэ ў 2005 годзе на той жа дыстанцыі, як яе называюць, «на выжыванне». Цяпер нарвежка ужо васьміразовая алімпійская чэмпіёнка, чатырохразовая срэбная і тройчы бронзавая прызёрка Гульняў.

– Нарвегія выйшла ў аднаасобныя лідары па колькасці перамогаў у неафіцыйным камандным медальным заліку. Гэта восьмая перамога «вікінгаў» за гісторыю Белых Алімпіядаў, якая вядзецца ад 1924 года, калі першыя такія гульні прыняў французскі ШаманІ. «Вікінгі» абышлі на адну перамогу не існуючы ўжо СССР.

Алесь Пуціла, belsat.eu

Стужка навінаў