Зіма ў бягучым годзе не прыйшла, бо холад так і не выйшаў з Паўночнага полюсу


Да канца зімы застаўся тыдзень, але ў бягучым годзе яна стала адной з самых цёплых за ўвесь час метэаназіранняў. Навукоўцы высветлілі, што сёлета холад, які распаўсюджваецца з Паўночнага полюсу, застаўся там зачынены праз нізкі ціск, піша bloomberg.

Тэмпература сёлетняй зімы ў ЗША на 3 градусы вышэй за сярэднюю ў 20-м стагоддзі. Студзень стаў самым цёплым за апошнія 141 гадоў і ў Еўропе.

Але так не павінна было атрымацца, лічаць навукоўцы. Яшчэ восенню Арктыка выпускала халады, прагназавалася, што зіма будзе больш халодная, чым у мінулым годзе. Але праз нізкі ціск, які ўсталяваўся на Паўночным полюсе, вятры так і не прынеслі зіму, паколькі холад застаўся толькі ў самым полюсе і не распаўсюдзіўся на паўночнае паўшар’е.

Што стала прычынай анамаліі, навукоўцы пакуль не высветлілі.

Hавiны
Цёплая зіма нясе шмат праблемаў для сельскай і лясной гаспадарак
2020.02.18 16:53

СК belsat.eu

Стужка навінаў