Жывая ялінка або штучная? Як выбраць, даглядаць і выкінуць, каб не нашкодзіць гаманцу і наваколлю

Сёння ў Менску адчыніліся ялінкавыя базары. Тысячы зялёных дрэўцаў стануць у дамах беларусаў галоўным упрыгожваннем на наступныя некалькі тыдняў. Кіруемся на кропку продажу, каб даведацца пра асартымент, кошты і попыт. Але на пачатку запытаемся параду ў спецыялістаў, ці не надта мы шкодзім асяроддзю, набываючы жывую ялінку на Новы год?