Жыццю двух параненых школьнікаў у Стоўбцах нічога не пагражае


Двум вучням школы № 2 у Стоўбцах, якія пацярпелі ў выніку нападу 15-гадовага падлетка, зрабілі аперацыю, яны ў стабільным стане. Пра гэта паведамляе Следчы камітэт.

Школьнікі знаходзяцца ў Стоўбцаўскай цэнтральнай раённый больніцы.

Аднаўляецца
«Ён бегаў па горадзе, людзі баяцца выходзіць на двор». Падрабязнасці трагедыі ў Стоўбцах
2019.02.11 09:39

Следча-аператыўная група выняла прадметы, якія прызналі рэчавымі доказамі. Падчас затрымання падлетка выявілі нож. Праведзеныя ператрусы, у тым ліку па месцы жыхарства хлопца. Праваахоўнікі сканфіскавалі камп’ютар ды іншыя электронныя прылады. Цяпер дапытваюць сведкаў, а таксама бацькоў школьніка.

Трываюць следчыя дзеянні, высвятляюцца абставіны і матывы злачынства.

Абноўлена
Дзевяцікласнік у школе зарэзаў настаўніцу і вучня
2019.02.11 09:01

11 лютага 15-гадовы вучань 10-га класа прыйшоў у Стоўбцаўскую школу № 2 і парэзаў нажом настаўніцу і некалькіх вучняў. Ад атрыманых раненняў педагог і адзін вучань памерлі. Падазраваны ўцёк з месца злачынства, аднак неўзабаве яго затрымаў АМАП.

ДР belsat.eu

 

Стужка навінаў