Жырыноўскі жорстка раскрытыкаваў Лукашэнку


Кіраўнік расейска ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі раскрытыкаваў кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку. Расейскі палітык выказаў перакананне, што Лукашэнка павінен сысці. Відэа з выступам Жырыноўскага апублікавана ў сацыяльнай сетцы Tik Tok.

Уладзімір Жырыноўскі выказаў меркаванне, што ніводная партыя, ніводная асоба не павінная трымаць уладу бясконца ў сваіх руках. Расейскі палітык адзначаў, што Лукашэнку будзе ганьба, калі ён пачне ўцякаць з Беларусі, як некалі ўцякаў з Украіны Віктар Януковіч.

«26 гадоў ва ўладзе. Ну сумленне трэба мець, Аляксандр Рыгоравіч? Але якое можа быць сумленне ў дырэктара саўгаса? Твой твар ужо надакучыў, твая манера гаварыць, ты сам асабіста надакучыў!», – заявіў старшыня ЛДПР.

СК belsat.eu

Стужка навінаў