Жырыноўскі запрасіў Лукашэнку выпіць на мяжы


Уладзімір Жырыноўскі адрэагаваў на анекдот, які падчас нарады з лекарамі 19 сакавіка распавёў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Свой адказ старшыня ЛДПР апублікаваў у Telegram-канале.

Раней Уладзімір Жырыноўскі раскрытыкаваў Аляксандра Лукашэнку, якія заявіў, што ад каронавірусу дапамагае гарэлка і лазня. У адказ на гэта падчас нарады з лекарамі, кіраўнік Беларусі распавёў анекдот пра Жырыноўскага.

«Уладзімір Вольфавіч Жырыноўскі прыходзіць дадому і жонцы кажа: «Налі сто грам, буду лячыцца ад каронавіруса». Жонка яму адказвае, маўляў, ты толькі што Лукашэнку раскрытыкаваў: сказаў, што гарэлка не дапамагае. «Гэта я для ўсіх сказаў, а мне налі. Лукашэнка не дурань, калі кажа. Налі, я ў лазню пайду». Жонка яму зноў кажа: «Валодзя, а па-расейску сто грам п’юць пасля лазні». Жырыноўскі: «Гэта па-расейску. А я па-габрэйску: сто грам да лазні і сто грам пасля. Налівай!» – гаварыў Лукашэнка.

У адказ Уладзімір Жырыноўскі напісаў, маўляў, нібыта Лукашэнка не супраць таго, каб з ім выпіць.

«Паколькі мы не можам ездзіць за мяжу – прыйдзецца два тыдні сядзець на каранціне – я прапаноўваю вам сустрэцца на беларуска-расейскай мяжы ў Смаленскай вобласці. Там наш губернатар Аляксей Астроўскі накрые нам стол, мы з вамі пасядзім, выпʼем па 50 грам расейскай гарэлкі, па 50 грам зуброўкі за здароўе расейцаў і беларусаў, добра пасядзім ды разʼедземся. А калі трэба, то там жа і лазню арганізуем – расейскай-беларускую. Да сустрэчы на ​​мяжы, дарагі Аляксандр Рыгоравіч!» – напісаў Жырыноўскі.

Hавiны
Жырыноўскі заклікаў Лукашэнку «здзейсніць гістарычны крок»
2019.09.18 15:41

СК belsat.eu

Стужка навінаў