Жырыноўскі заклікаў Лукашэнку «здзейсніць гістарычны крок»


Уладзімір Жырыноўскі. Фота ТАСС

Адыёзны расейскі палітык Уладзімір Жырыноўскі ў сваім тэлеграм-канале заклікаў да аб’яднання Беларусі ды Украіны з Расеяй.

«Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка можа зараз здзейсніць гістарычны крок. Даўно пара ўз’яднаць Расею і Беларусь як адну адзіную дзяржаву. Навошта выдумляць: а давайце спачатку мытню або спачатку тарыфы. Беларусь расквітнее, калі мы зноў станем адной дзяржавай», – заявіў лідар ЛДПР.



Паводле яго, адзіны рубель будзе мацнейшым за еўра, бо «забяспечаны велізарнымі рэсурсамі».

10 000 чалавек патрабуюць дэнансаваць дамову аб стварэнні Саюзнай дзяржавы

Прызнаўшы права беларусаў і ўкраінцаў размаўляць на роднай мове ды захаваць нацыянальныя газеты, тэатры, школы, Жырыноўскі разам з тым заявіў, што «зручней усё-ткі выкарыстоўваць агульную мову». А нацыянальнасць, паводле яго, наагул не трэба паказваць, бо трэба «быць проста грамадзянамі адной краіны».

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары