Жырыноўскі захацеў пашырыць Бранскую вобласць за кошт Беларусі, якую назваў Польшчаю


Днямі адыёзны палітык наведаў Бранск у межах святкавання Дня вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Чыноўнікі паказвалі лідару ЛДПР мапу Бранскай вобласці. Гледзячы на яе, Жырыноўскі паказаў на Беларусь і сказаў:

«Пашырыць бы сюды. Гэта што ўжо – Польшча?».

«Не, Беларусь, Беларусь», – некалькі разоў громка паўтарылі мясцовыя чыноўнікі.

«А гэта што? Украіна? А ўнізе што? Таксама Украіна? Вось… бачыце якія мапы» – падсумаваў ён.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў