Жырыноўскі: Расея вызваліла беларусаў ад літоўцаў


Уладзімір Жырыноўскі. Фота ТАСС

Ліберальна-дэмакратычная партыя Расеі плануе ўнесці ў Дзяржаўную думу законапраект, якім прапануе ўсталяваць у Расеі 22 кастрычніка новае свята – «Дзень імперыі». Пра гэта паведамляе РИА Новости.

Нагодай для новага свята стала тое, што 22 кастрычніка 2021 года будзе адзначацца 300-годдзе абвяшчэння Пятром I Расейскай імперыі. З гэтай нагоды кіраўнік ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі даручыў распрацаваць і ўнесці на разгляд Дзярждумы законапраект аб увядзенні новага свята.

Паводле яго, імперыя з’яўляецца самай удалай формай дзяржаўнага ладу, якая абараняе іншыя народы ды «ўмацоўвае сябе і свае інтарэсы».

«Гэтак, Расея абараніла Грузію ад персаў, Арменію ад туркаў, казахаў ад джунгараў, Запарожскую сеч ад палякаў і асманаў, беларусаў ад літоўцаў. У рэшце рэшт, Расея ўключыла ў склад сваёй дзяржавы Польшчу і Прыбалтыку ў выніку шматлікіх абарончых войнаў, якія завяршыліся пасля гэтага», – сказаў Жырыноўскі.

Землі сучаснай Беларусі ды Літвы з ХІІІ стагоддзя былі аб’яднаныя ў адну дзяржаву – Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае. Афіцыйнай мовай у краіне была старабеларуская, на якой выдаваліся законы, рэлігійныя ды літаратурныя творы. У 1569 годзе ВКЛ аб’ядналася з Польшчай, але ў канцы XVIII стагоддзя яны былі падзеленыя паміж Расеяй, Аўстрыяй і Прусіяй.

У Расейскай імперыі беларуская мова была доўгі час забароненая, а спробы вызваленчых паўстанняў былі задушаныя расейскімі ўладамі.

Аб’ектыў
Як вяртаецца памяць пра Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў супраць царызму
2020.02.02 20:53

МГ belsat.eu

Стужка навінаў