Жыхары вёскі Залессе на Гарадзеншчыне адстаялі захаванне мясцовай амбулаторыі


Мясцовыя ўлады на Смаргоншчыне агучылі, што ў амбулаторыі ў Залессі запланаванае скарачэнне стаўкі лабаранта. Але жыхары паселішча сабралі подпісы з патрабаваннем захаваць установу і адстаялі сваё.

«Крокі па эканоміі паказваюць, што з кожным годам у вёсцы жыць цяжэй: спачатку мы скарачаем стаўку лабаранта, потым мы скароцім стаўку стаматолага, потым мы ператворым нашу амбулаторыю ў ФАБ. А сельскую школу ў базавую. І што рабіць вясковым жыхарам?», – адзначае Дар’я Ліс, жыхарка вёскі Залессе.

130 рублёў за 29 працоўных дзён. Сяляне працуюць у нечалавечых умовах

Жыхары паселішча сабралі 435 подпісаў за захаванне стаўкі лабаранта і самой лабараторыі ў Залескай амбулаторыі. І адправілі іх у Смаргонскі райвыканкам і ахову здароўя Гарадзенскага аблвыканкама.

«Прыехалі чыноўнікі з раёну і сказалі, што лабараторыя застанецца. Апынулася, што яны меркавалі стварыць мабільную лабараторыю. Яна будзе прыязджаць у вёскі і будзе мець больш сучаснае абсталяванне. Але пакуль гэта толькі планы. Лабаранта нам пакідаюць. 1 лістапада прыедзе яшчэ камісія з вобласці. Але мясцовыя ўлады абяцаюць, што пакуль усе застаецца на сваім месцы. Мала таго, з новага году нам абяцалі нават аптэку адчыніць», – распавяла «Белсату» Дар’я Ліс.

У Грамадзянскі і Гаспадарчы кодэксы ўнесеныя змены на карысць грамадзянаў

 

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары