Вайскоўцы папярэдзілі жыхароў літоўскай сталіцы пра тое, што ў горадзе будуць праводзіцца вучэнні.
Смс з адпаведным папярэджаннем жыхары Вільні атрымалі сёння на свае мабільныя тэлефоны.
У паведамленнях гаворыцца, што 5-7 і 15-17 траўня ў горадзе правядуць вучэнні, падчас якіх могуць выкарыстоўвацца вучэбныя імітацыйныя сродкі і авіяцыя.
Літоўская армія падкрэслівае, што нагоды для занепакоенасці няма. Вайскоўцы спадзяюцца на разуменне і дзякуюць за супрацоўніцтва.
Ці пагражае Літва Беларусі? Сюжэт «Прасвету»
11 красавіка МУС Літвы праводзіў вучэнні ў Шальчынінкаі ды Вільні, якія праваліліся. Паводле легенды, літоўскую мяжу з боку Беларусі перасеклі ўзброеныя людзі ў цывільным і ў форме без апазнавальных знакаў, захапілі камісарыят у райцэнтры і абвесцілі аб стварэнні Шальчынінскай народнай рэспублікі. Вучэнні з такім сцэнаром сталі поўнай нечаканасцю для паліцыі і спецслужбаў Літвы.
Глядзіце таксама: