Жыхары Крычава накіравалі заяву ў міліцыю і пракуратуру на чыноўнікаў за фальсіфікацыю выбараў


Жыхары Крычава накіравалі ў пракуратуру заяву з патрабаваннем разабрацца ў сітуацыі з нарадай у райвыканкаме, галоўным пытаннем на якой было правядзенне выбараў прэзідэнта. Заяўнікі лічаць, што пастаўленая задача абраць Лукашэнку, якую запатрабавалі ад мясцовай вертыкалі прадстаўнікі аблвыканкаму, з’яўляецца фактам стварэння злачыннай групоўкі, якая будзе займацца фальсіфікацыямі.

Мікалай Маторанка і Мікалай Федарэнка.
Фота: belsat.eu

Жыхары Крычава Мікалай Маторанка і Мікалай Федарэнка лічаць, што паседжанне ў мясцовым райваканкаме, падчас якога чыноўнікі заявілі, што ў раёне жыхары прагаласуюць за Лукашэнку, зʼяўляецца фактам стварэння ўстойлівай злачыннай групоўкі, якая ставіць на мэце фальсіфікацыі выбараў. Актывісты накіравалі заявы ў мясцовую міліцыю, пракуратуру і ЦВК з патрабаваннем разабрацца ў сітуацыі.

Заява ў пракуратуру на крычаўскіх чыноўнікаў.
Фота: Белсат

Яшчэ ў канцы ліпеня кіраўніцтва Магілёўскага аблвыканкаму наведала райвыканкамы вобласці і паставіла задачу мясцовым вертыкалям «завяршыць кампанію выбарам Аляксандра Лукашэнкі і захаваць нашую краіну, нашую дзяржаву». Радыё «Свабода» паведамляе, што крычаўскія чыноўнікі запэўнілі кіраўніцтва вобласці, што задачу выканаюць.

Кіраўніцтва Крычаўскага райвыканкаму запэўніла прадстаўнікоў аблвыканкаму, што пратэставых настрояў у раёне няма. А колькасць подпісаў за існага кіраўніка краіны сведчыць, што жыхары раёну ўжо зрабілі выбар на карысць Лукашэнкі.

Hавiны
На пікет дзеля падтрымання Ціханоўскай у Крычаве прыйшло шмат міліцыі ў цывільным. ФОТА
2020.08.01 19:28

СК belsat.eu

Стужка навінаў