Жыхары Чачэрску горача віталі давераных асобаў Ціханоўскай. ФОТА, ВІДЭА

Чачэрск, што на Гомельшчыне, стаўся дзявятым горадам куды завітала з агітацыяй каманда давераных асобаў кандыдаткі Святланы Ціханоўскай і актывістаў ініцыятывы «Краіны дзеля жыцця». Каля 300 чалавек (пераважная большасць – мужчыны) горача і эмацыйна віталі агітацыйныя прамовы за кандыдатку на прэзідэнцтва і эмацыйныя выступы жыхароў свайго гораду.

На пачатку мітынгу мясцовая кабета зрабіла спробу распавесці прысутным пра стабільнасць у нашай краіне ды годнае жыццё, застрашыць магчымай крывавай рэвалюцыяй. Але яе прамова сустрэлі варожа – прысутныя крычаць, жанчына мусіла замаўчаць, бо з – за моцнага шуму яе ўжо ніхто не чуў.

Пікет дзеля падтрымання Ціханоўскай у Чачэрску, Гомельская вобласць. 2 жніўня 2020 г. Фота: «Белсат»

Найбольш балючай тэмай для прысутных чачэран – адсутнасць працы ў родным горадзе і неабходнасць пакідаць свае сем’і і ехаць на заробкі ў Расею. Людзі наракалі, што з – за гэтага руйнуюцца сем’і, дзеці растуць без аднаго з бацькоў, гастарбайтэры мусяць па паўгады жыць у кепскіх умовах без нармальнага харчавання.

Як давераныя асобы, так і жыхары гораду звярталіся да сябраў участковых камісіяў з просьбай не фальсіфікаваць выбары і не пазбаўляць людзей права абіраць сабе ўладу.

https://www.facebook.com/glomazd/videos/3329146880469843/

«Мужык – беларус сказаў: «Досыць спаць, паўстаньце, рабскія натуры. – сказала ў вольны мікрафон мясцовая настаўніца. – Мы ідзем на Плошчу, мы агітуем за выбары. Нельга так, каб 26 гадоў і адзін чалавек. Я адпрацавала 42 гады настаўніцай і я прашу настаўнікаў быць сумленнымі і служыць народу. Сёння краіне патрэбны перамены».

Цягам усяго мітынгу людзі скандавалі «Перамен», «Верым, можам, пераможам», «Жыве Беларусь».

Пікет дзеля падтрымання Ціханоўскай у Чачэрску, Гомельская вобласць. 2 жніўня 2020 г.
Фота: «Белсат»

Шмат цёплых слоў казалі жыхары Чачэрску і пра асобу кандыдаткі Святланы Ціханоўскай.

«Я заклікаю жанчын аддаць галасы за жанчыну Святлану Ціханоўскую, – заклікала пенсіянерка. – Паглядзіце як яна абараняе сваю сям’ю, сваіх дзяцей і свайго мужа. Так яна будзе абараняць і родную Беларусь. Яна адданая сям’і і адданая Радзіме. Святлана – гэта сімвал нашай Беларусі – Радзімы – маці».

Агітацыйны мітынг традыцыйна скончыўся сумесным выкананнем песні «Муры» з запаленымі ліхтарыкамі.

Пікет дзеля падтрымання Ціханоўскай у Чачэрску, Гомельская вобласць. 2 жніўня 2020 г.
Фота: «Белсат»

ЛР belsat.eu

Стужка навінаў