Жыхары Бараўлянаў спынілі трактар-лесарэз, які знішчае мясцовы лес для дажджавой каналізацыі


Жыхары Бараўлянаў змагаюцца за лес, які вырубаюць пад дажджавую каналізацыю. Людзі занепакоеныя смуродам – канструкцыя воднага калектара будзе знаходзіцца ў 150-200 метрах ад жылых дамоў. Да таго ж акрамя гэтага лесу ў пасёлку практычна няма зялёнай зоны.

Чыноўнікі кажуць, што людзі ствараюць праблемы «на пустым месцы». Паводле саміх мясцовых жыхароў, грамадскага абмеркавання па будаўніцтву адстойніка як такога не было – іх паставілі перад фактам.

Актыўныя працы па знішчэнню ляснога масіву пачаліся ў красавіку. Паваленыя ўжо каля ста дрэваў. На месцы працуе спецтэхніка. Сёння мясцовыя жыхары, якія выйшлі на пратэст, перагарадзілі трактару-лесарэзу дарогу.

Людзі пераконваюць прадстаўніка лясніцтва ў незаконнасці праекту. Намеснік кіраўніка ЖКХ Менскай вобласці стаіць на сваім – усё «законна». Спрэчкі зацягваюцца.

ДР, УГ, belsat.eu

Стужка навінаў