Жыхару Бабровічаў, які страляў у міліцыянтаў, пагражае смяротнае пакаранне


Жыхару Івацэвіцкага раёну, які застрэліў міліцыянта, выставілі абвінавачанне, паведамляе Следчы камітэт.

17 жніўня ў вёсцы Бабровічы ў Івацэвіцкім раёне 57-гадовы мужчына адкрыў стральбу з агнястрэльнай зброі па ўчастковых, якія праводзілі праверку парадку захоўвання зброі. Адзін міліцыянт загінуў на месцы, другі патрапіў у рэанімацыю ў цяжкім стане.

http://belsat.eu/news/tsi-chasta-u-belarusi-stralyayuts-pa-militsyyantah/

Жыхара Бабровічаў абвінавачваюць у забойстве асобы падчас выканання ёю службовых абавязкаў (п.10 ч.2 арт.139) і замах на забойства дзвюх асобаў у сувязі з ажыццяўленнем iмi службовай дзейнасьці (ч.1 арт.14 и п.1, 10 ч.2 арт.139).

Пакаранне паводле гэтых артыкулаў прадугледжвае ад 8 да 20 гадоў турмы, пажыццёвае пазбаўленне волі або смяротнае пакаранне (расстрэл).

КА, belsat.eu

Стужка навінаў