Жыхарцы Менскага раёну даслалі ў пасылцы грошы. Цяпер ёй пагражае да 5 гадоў калоніі


Жыхарцы Менскага раёну даслалі з ЗША пасылку, дзе ва ўпакоўцы з печывам былі схаваныя $ 1 200. Працаўнікі беларускай мытні знайшлі грошы і распачалі супраць 29-гадовая жанчыны крымінальную справу за «кантрабанду».

Пра гэта паведамляе сайт Менскай рэгіянальнай мытні.

Пасылка ў 10 кілаграмаў паступіла з ЗША на адрас 29-гадовай жыхаркі Менскага раёну.

«У мытнай дэкларацыі адпраўнік заявіў аб наступным складзе пасылкі: адзенне, прадукты харчавання, касметыка і гаспадарчыя тавары. Толькі адна з упаковак з печывам была зусім нетаварнага выгляду і выклікала адпаведныя падазроны. Як высветлілася пры далейшым даглядзе, у яе былі схаваныя загорнутыя ў фольгу грашовыя сродкі, і сама пачка з прысмакамі была нядбайна заклеена скотчам», – адзначаецца ў прэс-рэлізе.

Фота – customs.gov.by

У выніку мытнікі валюту канфіскавалі. Па дадзеным факце Менскай рэгіянальнай мытняй распачатая крымінальная справа па ч. 2 арт. 228 (кантрабанда) КК Рэспублікі Беларусь. Жанчыне цяпер пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Фота – customs.gov.by

У мытні нагадваюць, што перасоўванне замежнай валюты ў паштовых адпраўленнях дапускаецца толькі ў лістах з абвешчанай каштоўнасцю ў суме, якая не перавышае ў эквіваленце $ 200. У іншым выпадку грашовыя сродкі будуць канфіскаваныя.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў