Сертыфікат прэзентаваны дзяржаўным органам, а за неўсталяванне яго на прыладу могуць абмежаваць доступ да інтэрнэту, падае тэлеграм-канал «FTP».
Казахскія абаненты масава атрымліваюць паведамленні ад сваіх аператараў мабільнай сувязі з просьбай усталяваць нейкі сертыфікат бяспекі. У паведамленнях сцвярджаецца, што ўстаноўка сертыфікату дазволіць перадухіліць кібератакі.
Адсутнасць сертыфікату на дэвайсе нібыта можа прывесці да праблем з доступам да асобных старонак.
У расейскім сегменце інтэрнэту жартуюць, што лепш не паказваць гэтую навіну «Раскамнагляду».
У Казахстане з 2008-га вядзецца актыўная барацьба дзяржавы з электроннымі выданнямі. Жыхары краіны стала сутыкаюцца з праблемамі з уваходам на асобныя старонкі. У дні пратэстаў улады традыцыйна блакуюць доступ да «Фэйсбуку», «Інстаграму», «Тэлеграму» і «YouTube’у».
ДД belsat.eu