Жыхароў Беларусі стала менш на 600 тыс., большасць беларусаў назвала роднай мовай беларускую


Белстат апублікаваў справаздачу па перапісу насельніцтва 2019 года. Паводле гэтых дадзеных за 20 гадоў насельніцтва скарацілася амаль на 632 тыс.чалавек.

Больш за ўсё скарачэнне насельніцтва адбылося на Віцебшчыне – 241 тысяч чалавек. На Магілёўшчыне – 189 тысяч, на Гарадзеншчыне – 158 тысяч, на Гомельшчыне – 157 тысяч, на Берасцейшчыне – 137 тысяч, на Меншчыне – 87 тысяч чалавек.

Менск павялічыўся на 338 тысяч чалавек.

Колькасць жыхароў вясковай мясцовасці па ўсёй краіне скарацілася на 976 тысяч чалавек, гараджан стала больш на 338 тысяч.

Сярэдні ўзрост жыхароў Беларусі склаў 40 гадоў.

Амаль 8 млн. чалавек лічаць сябе беларусамі, 707 тыс. – рускімі, 287 тыс. – палякамі, 159 тыс. – украінцамі і 13 тыс – габрэямі.

Роднай мовай беларускую пазначылі 60,3 % беларусаў, а сярод палякаў Беларусі 54,4 % лічаць беларускую мову роднай. Гэта самы вялікі вынік сярод не тытульных нацыяў нашай краіны.

Стужка навінаў