Жыхарка Украіны не можа даведацца, куды падзеліся ейныя $ 170 тыс. з ячэйкі ў «Белгазпрамбанку»


Грамадзянка Украіны заявіла ў міліцыю аб знікненні больш як $ 170 тыс. з дэпазітарнай ячэйкі «Белгазпрамбанку». Цяпер яна перадумала ўкладаць грошы ў Беларусь, піша TUT.by.

Украінка аб згубе грошай з ячэйкі даведалася 26 чэрвеня пасля таго, як прыехала ў Беларусь і наведала галаўны офіс «Белгазпрамбанку», дзе 11 чэрвеня прайшоў ператрус. У дэпазітарнай ячэйцы знаходзілася больш за $ 170 тыс., але скрыня ў ёй апынулася пустой. Жанчына напісала заяву ў банк на імя Надзеі Ермаковай, якая часова кіруе банкам, і выклікала міліцыю ды напісала заяву ў Фрунзенскае РУУС.

Hавiны
Пасля ператрусаў у «Белгазпрамбанку» ў некаторых кліентаў зніклі рэчы з ячэек
2020.06.29 08:22

Грамадзянка Украіны кажа, што можа пацвердзіць паходжанне грошай, але пра гэта яе ніхто не прасіў перад тым, як забраць іх з ячэйкі.

Банк перадаў зварот у Дэпартамент фінансавых расследаванняў Дзяржкантролю, бо «зварот змяшчае пытанні, вырашэнне якіх не датычыць кампетэнцыі Белгазпрамбанку», а той – перанакіраваў зварот у КДБ, які расследуе крымінальную справу. Атрымаць каментар у гэтым ведамстве пакуль не ўдалося.

Дагэтуль незразумела, паводле якога прынцыпу адбіралі змесціва вочак.

Раней украінка разглядала магчымасць адкрыць бізнес у Беларусі і, магчыма, укласці грошы ў нерухомасць. Цяпер у яе няма такога жадання.

Hавiны
«Важна не нашкодзіць самым сабе». Дзеянні Нацбанку ўдарылі па «Белгазпрамбанку», на чарзе – эканоміка краіны
2020.07.06 15:04
  • Праблемы ў «Белгазпрамбанку» пачаліся 11 чэрвеня – праз месяц пасля таго, як пра свае прэзідэнцкія амбіцыі заявіў цяпер ужо былы кіраўнік банку Віктар Бабарыка. Зараз больш за 20 чалавек, уключаючы самога прэтэндэнта, праходзяць па крымінальнай справе. Іх абвінавачваюць у адмыванні грошай, ухіленні ад платы падаткаў, махлярстве, дачы і атрыманні хабару.
  • Ад 15 чэрвеня Нацбанк увёў у «Белгазпрамбанку» уласную адміністрацыю. Зараз на чале аднаго з найбуйнейшых прыватных банкаў краіны стаіць Надзея Ермакова.
  • Акцыянеры «Белгазпрамбанку» лічаць, што адміністрацыю банку змянілі незаконна. А некаторыя кліенты «Белгазпрамбанку» напісалі заявы ў банк праз тое, што без іх прысутнасці ўскрывалі іхныя дэпазітарныя ячэйкі, у выніку чаго частка змесціва згубілася.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў